"Бусы".

May 06, 2013 13:52

 Тым часам я мала пішу сюды. Жаданне мо і ёсць, але часу не стае. І адна з прычын гэтаму - праект "Бусы". Я яго арганізавала разам з Анакай Шапашнікавай. І ён неяк надта хутка атрымаў розгалас. Праэкт плянуе быць дзвухмоўным. Арганізоўваем там тэатральныя, музычныя і кніжныя сустрэчы. Мне самой вельмі падабаецца).
 На кніжную сустрэчу да нас прыходзіла Ганна Хітрык. Пазнаёмілася з ёй, вельмі цікавая Жанчына. А казкі як яна чытала-расказвала, што там дарослыя былі ня ў меньшым захапленні, чым дзеці!
 На музычных сустрэчах ужо знаёміліся з кантрабасам і ударнымі інструментамі.
 А на тэатральнай сустрэчы паказвалі спектакль "Кто живёт в сугробе". Спектакль вельмі здораўскі, ды яшчэ і з цудоўным гукавым афармленнем. Наступны яго паказ будзе 12 мая.

Мяне гэта вельмі радуе і натхняе. Шмат ідэй і плянаў наперад.
 8 мая будзе спектакль "Был бы у меня дракон", той самы, з якога пачаліся год назад мае Базарптчыкі (яны жарэчы ня скончыліся, наступны 26 мая)).

Так што запрашаю. І трошку сумую па ЖЧ).

bazart, Бусы

Previous post Next post
Up