Навіны пра Вольгу Класкоўскую

Nov 08, 2007 08:52

Калегі з Польскага радыё для заграніцы (Палонія) дазваніліся да паліцыі. Па версіі паліцыі, Вольга была параненая нажом у вобласці пляча, аднак пасля накладання швоў змагла самастойна пакінуць шпіталь. Зараз яе мабільны тэлефон выключаны.

журналістыка, навіны, здарэнні

Leave a comment

Comments 12

abrykos November 8 2007, 08:02:16 UTC
У "Беларусі кажуць -- пасьля накладаньня швоў", "пасьля таго, як наклалі швы".

Па "вэрсіі паліцыі", цікава было б дазнацца хто параніў, як глыбока, дзе тыя 10 (дзесяць) астатніх ранаў.

Reply

barilotti November 8 2007, 08:37:16 UTC
Мне таксама цікава б, але можаш зразумець: уначы я перадала інфармацыю ад Вольгі, якая - думаю - была ў цяжкім эмацыйным стане, а раніцай інфармацыю ад паліцыі атрымала "Палонія". Я не збіраюся з гэтага рабіць story, выканала просьбу Вольгі.

Reply

abrykos November 8 2007, 09:19:41 UTC
ясна

Reply


retshyz November 8 2007, 09:06:36 UTC
Ці гэта не Вольгінага былога мужа заўчора прама ў судзе забралі ў паліцыю? Можа помсьцяць ягоныя друганы?

Reply

sashatheone November 8 2007, 09:15:26 UTC
Як забралi, так i адпусцiлi, на жаль.

Reply

barilotti November 8 2007, 09:30:14 UTC
Саша: маеце інфармацыю, што адпусцілі?

Reply

barilotti November 8 2007, 09:49:32 UTC
ага, бачу: „Warszawa- Żoliborz” Малгажата Галашэўска.

М. Галашэўска: Магу афіцыйна пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Гэты мужчына быў учора затрыманы функцыянэрамі паліцэйскага камісарыяту на Жалібажы й дастаўлены ў будынак камісарыяту. Жалібарскі камісарыят завёў на гэтага чалавека крымінальную справу адносна пагрозаў з ягонага боку пад адрасам былой жонкі, якія нясуць за сабою карныя наступствы. Мужчыне пастаўленыя абвінавачаньні згодна з артыкулам 190 §1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Польшча. Пасьля правядзеньня адпаведных працэдураў мужчына быў адпушчаны. На дадзены момант мы ня маем інфармацыі наконт ягонага месца знаходжаньня.

Reply


kotka_yanka November 8 2007, 10:49:06 UTC
Нейкая неверагодная гісторыя з дзікім працягам. а як жа паліцыя, якая, нібута, ахоўвала Вольгу з дачкой? І дзе напалі на яе, няўжо яна адчыніла дзверы мужу, ці незнаёмцам? Ці можа пайшла на шпацыр уначы? Прабачце, пытанне не да вас... Проста разважанні ўголас.

Reply

barilotti November 8 2007, 11:07:45 UTC
дзяўчына, у якой ночыла Вольга пасля суда, паведаміла мне па тэлефоне, што паліцыя ахоўвала іх толькі адразу пасля суда. Па яе інфармацыі, а 12й дня ўчора Вольга і яе мама з дачкой сыйшлі ўжо без аховы. Куды - яна не ведае. Пасля гэтага ў мяне не было кантакты ад яе да начной смскі.

Reply


(The comment has been removed)

barilotti November 8 2007, 11:12:38 UTC
На жаль, сапраўды сур'ёзна.

Reply


Leave a comment

Up