Навіны пра Вольгу Класкоўскую

Nov 08, 2007 08:52

Калегі з Польскага радыё для заграніцы (Палонія) дазваніліся да паліцыі. Па версіі паліцыі, Вольга была параненая нажом у вобласці пляча, аднак пасля накладання швоў змагла самастойна пакінуць шпіталь. Зараз яе мабільны тэлефон выключаны.

журналістыка, навіны, здарэнні

Leave a comment

retshyz November 8 2007, 09:06:36 UTC
Ці гэта не Вольгінага былога мужа заўчора прама ў судзе забралі ў паліцыю? Можа помсьцяць ягоныя друганы?

Reply

sashatheone November 8 2007, 09:15:26 UTC
Як забралi, так i адпусцiлi, на жаль.

Reply

barilotti November 8 2007, 09:30:14 UTC
Саша: маеце інфармацыю, што адпусцілі?

Reply

barilotti November 8 2007, 09:49:32 UTC
ага, бачу: „Warszawa- Żoliborz” Малгажата Галашэўска.

М. Галашэўска: Магу афіцыйна пацьвердзіць гэтую інфармацыю. Гэты мужчына быў учора затрыманы функцыянэрамі паліцэйскага камісарыяту на Жалібажы й дастаўлены ў будынак камісарыяту. Жалібарскі камісарыят завёў на гэтага чалавека крымінальную справу адносна пагрозаў з ягонага боку пад адрасам былой жонкі, якія нясуць за сабою карныя наступствы. Мужчыне пастаўленыя абвінавачаньні згодна з артыкулам 190 §1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Польшча. Пасьля правядзеньня адпаведных працэдураў мужчына быў адпушчаны. На дадзены момант мы ня маем інфармацыі наконт ягонага месца знаходжаньня.

Reply

sashatheone November 8 2007, 10:49:05 UTC
Вось-вось.

Reply

barilotti November 8 2007, 09:16:03 UTC
Менавіта яго. Як казала мне Вольга адразу пасля суда, апроч яго ў судзе было тры асобы з Беларусі, якія з'ехалі на сваёй машыне адразу пасля суда. Паліцыя спрабавала ідэнтыфікаваць іх, але я не ведаю вынікаў. Магчыма, гэта была акцыя каб запужаць Вольгу: да таго - па яе словах - яна атрымлівала пагрозы па электроннай пошце і смс.

Reply


Leave a comment

Up