N

Sep 29, 2010 13:42


***
Да ўчорашняга дня ніколі не чытаў братоў Стругацкіх. І вось узяў учора дзьве кніжкі. Расчараваньне. Слаба, непераканаўча, шмат дыялёгаў, часта банальна, да канца так і не дацягнуў. Шкада. Ня ведаю: каб такая літаратура стала культавай, трэба вельмі доўга і жорстка мучыць культуру -- чым, уласна, і займаліся бальшавікі да прыходу Стругацкіх. І ( Read more... )

цытаты, малая мэдычная энцыкляпэдыя, кнігі, час

Leave a comment

Comments 26

ilnur September 29 2010, 12:09:23 UTC
А што менавіта Стругацкіх? Бо яны, як на мяне, вельмі няроўныя.

Reply

bacharevic September 29 2010, 12:14:49 UTC
"Пикник на обочине", "Второе нашествие марсиан", "Улитка на склоне", "Отель "У погибшего альпиниста", "Град обреченный".

Reply


vidymus September 29 2010, 12:18:56 UTC
Агораў толькі “Панядзелак” ды й той з напругаю. Хоць і чыталася ўсё ў самую савецкую эпоху.

Reply

bacharevic September 29 2010, 12:24:44 UTC
Тады вы мяне разумееце :)
Значыць, і савецкая эпоха не замінала адрозьніць моцную літаратуру ад слабой. Хаця, здавалася б, Стр. павінны былі быць тады глытком паветра...

Reply

ex_krywal September 29 2010, 12:48:11 UTC
таксама слабая кніжка, яшчэ прасавецкая.
для падлеткаў.

Reply


shupa September 29 2010, 12:34:43 UTC
А я Стругацкіх і не чытаў. Калі было актуальна - тады я не любіў “фантастыку”. А калі “палюбіў” - стала неактуальна (спрабаваў пару старонак...). І Вонэгута не чытаў раней, а нядаўна прачытаў Cat's Cradle дык уй як не спадабалася... Затое Ніла Стывэнсана абажаю :)

Reply

bacharevic September 29 2010, 12:51:03 UTC
Напэўна, каб палюбіць Стр., трэба быць Іншым.

Вонэгут... Мне дык Cat's Cradle раней падабалася. У юнацтве.
А як жа "Бойня №5" у перакладзе Пашы Касьцюкевіча?))

Пачытаць Ніла Стывэнсана мне замінае тая акалічнасьць, што яго называюць "клясыкам кібэрпанку" :) Ад аднаго слова "кібэрпанк" дрыжыкі прабіраюць.

Reply

shupa September 29 2010, 13:10:44 UTC
калі твая дачка стане хакерам - зразумееш :)

Reply

bacharevic September 29 2010, 13:17:15 UTC
Ну тады можа быць :)

Reply


ex_krywal September 29 2010, 12:43:52 UTC
бляааааа...
як можна меркаваць штосьці пра Стругацкіх, прачытаўшы самыя слабыя кнігі?
гатэль альпініста, камсамольцы на марсе - самы пачатак іх пісьменніцтва, самае слабое. яны яшчэ пісалі з вялікай аглядкай на крытыку.
добра было б меркаваць пра пісьменніка А.Б., прачытаўшы толькі першую кніжыцу? ;)

Reply

bacharevic September 29 2010, 12:58:57 UTC
Прабач, калі закрануў твае чытацкія пачуцьці. Не хацеў нікога абразіць. Я пішу тое, што думаю. І пакідаю права кожнаму пісаць пра мяне тое самае. Але меркаваць пра мяне па адной першай кнізе, вядома, ня трэба :) Я тады пакрыўджуся))

Мне дык здавалася, што я ўзяў у бібліятэцы найлепшае з таго, што яны стварылі. Прынамсі, так піша "Таймс")

Параіш нешта лепшае - абавязкова пачытаем. Пакуль што застаюся пры сваім.

Reply

ex_krywal September 29 2010, 13:01:10 UTC
"Отягощённые злом". Серыя аб прагрэсарах, пачынаецца з "Обитаемого острова".
Якімі б не былі Стругацкія для нашага часу, яны былі проста неверагодна выбітнымі для свайго часу і асяроддзя. Ў дадатак, яны прарокі. Тэхнічна-сацыяльныя.

Reply

bacharevic September 29 2010, 13:04:16 UTC
Добра, дзякуй. Знайду - прачытаю.

Я ж і не спрачаюся, што яны прарокі і што яны выбітныя асобы. Я пра суб'ектыўнае ўспрыманьне літаратуры як мастацтва. Эстэцтвую, карацей.

Reply


kanaj September 29 2010, 13:48:00 UTC
Стругацкія харошыя, як па мне. І "Град..." харошы, і "Улітка...", і "Пікнік..."

Самае смешнае, што яны... ну... пачытвалі сёе-тое ў замежных калегаў па жанры, да якіх не меў доступу просты савецкі чытач, і падчас фантастычнага буму на пачатку 80-х, калі заходніх аўтараў пачалі перакладаць амаль што без разбору, гэтае "сёе-тое" "дзе-нідзе" стала вельмі заўважна вытыркацца з тэкстаў. Але ў вельмі прыстойных, да гонару аўтараў, прапорцыях.

Галоўнае ні ў якім разе не чытаць онлайн-каментары Барыса Стругацкага пра тое, "з якога смецця" былі зробленыя тэксты, што было падставай для іх стварэння і іншую кухню. Мне было вельмі крыўдна за фундамент "Миллиарда лет до конца света", і я своечасова пакінуў вэб-старонку.

Reply

bacharevic September 30 2010, 06:48:09 UTC
Можа, яны й харошыя, але ўсё адно нешта ў іх ня тое...

Ды прыхільніку Стругацкага, вядома, нічога не дакажаш :)Адразу відаць абазнанага чалавека.

На пісьменьніцкую кухню я зазіраць люблю, аднак цябе добра разумею. Ня варта аўтару самому камэнтаваць свае творы і бурыць самім створаныя ілюзіі. У мяне таксама так было - шмат зь якімі маімі ўлюбёнцамі.

Reply

kanaj September 30 2010, 11:47:19 UTC
Там дыялогі накшталт ( ... )

Reply

bacharevic September 30 2010, 12:56:47 UTC
Файна :) Я гэтага нічога ня ведаю - прабел.

Ахвотна схадзіў бы на тваю лекцыю па Стругацкіх.

Reply


Leave a comment

Up