Чаму Беларусь не Славэнія?

Jan 14, 2009 11:21


У працяг славенскай тэмы (гл. папярэдні допіс) -- выдатнае эсэ Яна Максімюка.

Малая, гордая, неістотная Славенія )

тэкст, сябры, балканы

Leave a comment

Comments 12

ilnur January 14 2009, 10:48:19 UTC
Слаўна.

Reply

bacharevic January 17 2009, 13:19:55 UTC
Так, выдатны тэкст.
Пытаньне "Чаму Беларусь не Славэнія" значна больш цікавае, чым, напрыклад, пытаньне "Чаму Беларусь ня Аўстрыя, а эўразійская сатрапія".

Reply


smatrycenka January 14 2009, 10:54:19 UTC
Дзякуй, Альгерд, за Максімюкова эсэ. Падобныя думкі прыходзілі да мяне, калі я разважаў пра славакаў, якія таксама не маюць комплексу праз сваю нязначнасць: так, мы малыя, невядомыя (нас усе мяшаюць да кучы са славенцамі), і што з таго... Цяпер славацкія правадыры-"патрыёты" на чале з прэм'ерам Фіца спрабуюць стварыць новую псеўдагісторыю (а хутчэй міфалогію), але народ у большасці з гэтага, здаецца, сцябецца.

Reply

bacharevic January 17 2009, 13:22:52 UTC
Цікава, як гэтыя правадыры-"патрыёты" ставяцца да Першай Славацкай рэспублікі часоў Ёзэфа Цісы і Глінкі. Бо глеба для стварэньня мітаў там, наколькі я разумею, вельмі ўрадлівая.

Reply

smatrycenka January 17 2009, 13:58:02 UTC
Так, глеба ўрадлівая. Адзін з лідэраў кіроўнай кааліцыі Слота або арцыбіскуп Сокал нават абвяшчалі Ціса пакутнікам і зацята пратэставалі супраць азначэння Славацкай дзяржавы часоў вайны як дзяржавы фашыстоўскай. Але ў той жа час у 120 угодкі нараджэння Ціса на яго магіле сабралася з дзесятак пенсіянераў са сцягамі. Так што актыўнай падтрымкі ў народу ідэя "пакутніцтва" гэтага святара-прэзідэнта не мае. Вінаваты ў злачынствах супраць чалавецтва, і супраць гэтага не папрэш.

Reply


lejf January 14 2009, 11:10:40 UTC
Здорава. Дзякую.

Reply

bacharevic January 17 2009, 13:23:14 UTC
Дзякуй Яну Максімюку.

Reply


arbogast January 14 2009, 16:33:28 UTC
Чаму СлавЭнія, а не Славенія - пазычылі назву з ангельскай?
Дарэчы, па-ангельску sloven - здаецца, "лайдак".

Чаму славенцаў мала? Бо частка народу, відаць, сыйшла далёка на поўнач, дзе з крывічамі і чудзямі заснавала Ноўгарад Вялікі.

А посьпех Славеніі я тлумачу ня тым, што народ пагарджае сваёй зямлёй, як некаторыя беларусы, а наадварот - на дзіва моцна яе любіць.

Reply

bacharevic January 17 2009, 13:26:30 UTC
Славэнія - бо так, відаць, усё ж правільней. Мне здаецца, самі славенцы вымаўляюць у гэтым слове хутчэй "э", чым "е". Я пішу "Славенія" па звычцы.

Усьведамляць нязначнасьць сваёй зямлі - яшчэ ня значыць ёй пагарджаць.

Reply

arbogast January 17 2009, 13:52:58 UTC
Так, Альгердэе, крытыкаваць радзіму можна і застаючыся закаханым у яе. Напрыклад, такім быў Гогаль.
І ўсё ж мне цяжка ўявіць сабе славенца, які б крытыкаваў сваю айчыну. Славенцы робяць усё магчымае, каб завабіць замежнікаў да сябе, яны ў гэтым, мне здаецца, чэмпіёны. Дый іншыя суседзі не на шмат адстаюць: табе сустракаліся пісьменьнікі з Усходняй Эўропы, якія б кпілі са сваіх маленькіх утульных краінаў?

Reply


amberss January 14 2009, 21:27:38 UTC
проста ў іх ёсьць драконы)

Reply

bacharevic January 17 2009, 13:27:12 UTC
Мала мець драконаў, трэба яшчэ ўмець імі карыстацца:)

Reply


Leave a comment

Up