БЯГОМЛЯ (Віцебская вобласць)

Dec 11, 2014 19:48

Упершыню ўзгадваецца сяло ў 1582 годзе з нагоды разрабавання сялянамі Бягомля на чале з Матысем Сасноўскім маёнтка біскупскага ўрадніка ў Ваўчы (яму належылі гэтыя землі). Сасноўскі скраў толькі падатковыя грошы. Гісторыя гэтая цёмная і заблытаная, бо разрабаваўшы маёнтак Сасноўскі збёг у Мсціж да Тышкевіча, а пасля звярнуўся ў суд са скрагай на сваіх жа паплечнікаў, абвінаваціў іх у крадзяжы ўжо сваёй маёмасці.



Пазней маёнтак з Ваўчы быў перанесены ў Бягомлю.

Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай Бягомля адыходзіць у скарбонку Расійскай імперыі. А напачатку ХІХ стагоддзя падаравана графу Манузі, які зрабіў сваёй рэзідэнцыяй не Бягомлю, а Бераснёўку.

Пасля руска-французскай вайны Бягомля належыць ужо памешчыку Ігнату Булгаку. Пры, якім у 1866 годзе была пабудавана праваслаўная царква Усіх Святых у рэтраспектыўным рускім стылі.


Пачатак ХХ стагоддзя становіцца вызначальным не толькі для ўлады на прасторах Расійскай імперыі, але і для жыцця Бягомля. Рыжская дамова падзяліла Докшыцкі раён, да якога адносіўся Бягомль, амаль папалам. І на савецкай тэрыторыі ў 1924 годзе з'яўляецца Бягомльскі раён.

У часы Другой сусветнай вайны тут дзейнічала 9 партызайнскіх брыгад. Сярод іх найбольш вядомымі былі брыгада "Жалязняка" і "Дзядзі Колі". Партызанскія брыгады скаардынавалі сваю дзейнасць і ў верасні 1942 года, вызвалілі ад нямейкага войска Бягомль і аднавіла на тэрыторыі раёна савецкую ўладу, стварыўшы Бягомльска-Лепельскую партызанскую зону. Саветы кіравалі раёнам з перапынкам на два месяцы да чэрвеня 1944 года. У зоне вызваленай ад немцаў партызаны зладзілі ваенны аэрадром.


Існаванне Бягомля як раённага цэнтра скончылася ў 1960 годзе, калі буйны раён быў падзелены паміж Барысаўскім, Докшыцкім і Лепельскім раёнамі. Навошта гэты было зроблена і чаму, ніхто не можа сказаць, але мясцовыя жыхары і на сённяшні момант крыўдзяцца за гэта на савецкую ўладу.

З гістарычных помнікаў у Бягомлі турыст вядома ў першую чаргу зацікавіцца царквой Усіх Святых (1866). Таўшчыня сцен якой больш за метр, а 7 купалоў раней былі бачны на ўсё наваколле. Савецкія часы былі цяжкім перыядам для усіх рэлігій, не абышоў лёс знявагі і Бягомль. У 1930-х гадах царкву зачыняюць, а пасля Другой сусветнай вайны і ўвогуле ладзяць тут спіртзавод.


З прыходам незалежнасці ў 1991 годзе храм быў перададзены вернікам, але стан будынка быў ужо даволі цяжкім, хаця багаслужэнні ў ім і праводзіліся. У 2006 годзе камісія зачыніла яго з-за небяспечнага стану. І вось за некалькі год былая царква ўсё больш і больш руйнавалася. За тое зусім побач, праваслаўная епархія будуе новую царкву і кажа што грошай на рэстаўрацыю старой знайсці не магчыма, хаця будынак у 2008 годзе быў прызнаны гістарычнай спадчынай.


У 2012 годзе ў Бягомлі з'явіўся помнік у гонар 430-годдзя мястэчка, размешчына ён праз дарогу ад царквы Усіх Святых.


Шпацыр па ціхім вулачка Бягомля прынясе вам цішыню і спакой.


Дарэчы звярніце ўвагу і на будынак музея Бягомальскай народнай славы,


дзе на фасадзе засталіся адбіткі ад куль.


А праехаўшы пару кіламетраў ад Бягомля, каля вёскі Бабцы, у ляску, вы знойдзеце старыя могілкі. Тут разшчашчана 26 каменных крыжоў вышынёй ад 30 см да 2 метраў.



фота з globus.tut.by



фота з globus.tut.by



фота з globus.tut.by

Наўмысна вядома ехаць няма чаго, але калі будзеце побач, то заехаць варта.



Віцебская вобласць, Булгак, Манузі, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Докшыцкі раён

Previous post Next post
Up