ЛАПУШНА (Гарадзенская вобласць)

Dec 10, 2014 18:27

У вёцы Лапушна Дзятлаўскага раёна знаходзяцца рэшткі некалі прыгожай сядзібы Наркевіч-Ёдка, якая за сваю прыгажосць і ўтульнасць насіла назву "Наваградскія Афіны". Што зараз там? Вядома толькі руіны, як і ў Афінах дарэчы.



Першапачаткова Лапушна належыла Пілесам, а са шлюбам адзінай дачкі Тэафіліі перайшла да Ануфрыя Наркевіч-Ёдка. Шчасце маладых было недоўгім - праз некалькі месяцаў пасля вяселля памірае муж. Тады Тэафілія выходзіць другі раз замуж за малодшага брата мужа - Тамаша Наркевіч-Ёдка. Пасля Тамаша маёнткам валодаў адзін з яго сыноў - Раман з жонкай Марыяй. Сям'я якога не вызначалася вялікай колькасцю дзяцей. Нарадзілася толькі адна дачка Тэрэза, лёс якой быў не доўгім. У 1898 годзе ва ўзросце пятнаццаці год яна памірае. А ў 1908 годзе, на ўзлеску дзе была пахавана дачка Наркевічы адчынілі капліцу Святой Тэрэзы, куды перазахавалі труну адзінай дачкі, а пазней і самі знайшлі тут свой апошні спачын.


У 1920 годзе не стала гаспадара Лапушна - Рамана Наркевіч-Ёдка, а так як дзяцей у яго не было, акрамя памерлай Тэрэзы, па тэстаманту маёнтак пераходзіў да сына роднай сястры Ванды - Здзіслава Козел-Паклеўскага. Які і валодаў маёнткам да 1939 года.


Будынка калісьці прыгожай сядзібы Наркевічаў-Ёдка вы не знойдзеце ў Лапушна, бо ён быў зруйнаваны ў часы Другой сусветнай вайны. Але пра палац можна даведацца дзякуючы знакамітым выданням Афтаназіі. Маёнтак быў пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя ў стылі ампір. Быў аднапавярховы, з калонамі ў пярэдняй частцы. У планіроўцы складаўся з двадцаці пакояў, сярод якіх былі - вялікая заля, сталовая, кабінет, бібліятэка. На сценах палаца можна было пабачыць партрэты ўсіх уладароў маёнтка, пачынаючы ад Тэафіліі Пелесы і Тамаша Наркевіч-Ёдка і сканчаючы маладой Тэрэзай Наркевіч-Ёдка. У палацы наведвальнікі маглі б пабачыць прыгожы парцэлянавы посуд, старую мэблю і сямейнае срэбра. Па ўсім палацы былі размешчаны кафлявыя печы. Гаспадары Лапашна таксама сабралі вялікую бібліятэку пераважна з кніг ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў. Кнігі былі на польскай, фрацузскай, нямецкай і расійскай мовах.


Разам з палацам у пачатку ХІХ стагоддзя закладаўся парк. У цэнтральнай частцы ён складаўся з каштанавых алей і прыгожых кветкавых клумбаў. Пасля няшчасця з дачкой, Наркевічы пабудавалі капліцу так, каб яе можна было бачыць з вакон сваёй сядзібы.


Ад былога прыгожага маёнтка турысты зараз у Лапушна знойдуць толькі рэшткі млына,


фота з globus.tut.by

ды гаспадарчыя пабудовы.


фота з globus.tut.by

Але чаруючыя белыя сцены капліцы на фоне зялёных шматгадовых елак вабяць да сябе турыстаў і сёння. Толькі зрабіце занатоўку, што варта тут быць у летку, а не зімой, калі навокал уся прырода спіць.




Капліца Святой Тэрэзы (1939)


Дзятлаўскі раён, Вандроўкі Беларусь, Пілеса, Вандроўкі, Наркевіч, Гарадзенская вобласць, Наркевіч-Ёдка

Previous post Next post
Up