З XVI ст. маёнтак Туча належыў Яленскім і ўключала ў сябе фальваркі Янавічы, Дунайчыцы і Мураванку, якія з цягам часу сталі асобнымі маёнткамі. Акрамя гэтага Яленскія належылі шматлікія маёнткі ў розных кутках былога ВКЛ. Маёнткі роду можна было знайсці вакол Мазыра, Рэчыцы, Слуцка, Бабруйска, Наваградка і іншых гарадоў.
Вёска Туча, Клецкага раёна, вядома ў гісторыі з 1552 года. Палац, які мы можам назіраць у вёсцы зараз, пачаў будавацца ў канцы XVІІІ стагоддзя ў стылі класіцызму на беразе ракі Сужанка, якая злучаецца з ракой Начай. Гэта зараз да палаца вядуць некалькі дарог ад шашы Баранавічы-Слуцк, а раней патрапіць да яго можна было толькі праз дамку, якая знаходзіцца якраз насупраць палаца. Будынак палаца Яленскіх аднапавярховы, але над цэнтральным уваходам ёсць мансардныя пакоі, да якіх вяла лесвіца, зараз ад яе амаль нічога не засталося.
Злевага боку размяшчаўся салон, які злучаўся дзвярыма з двума спальнямі. За вялікай заляй праз калідор размяшчалася сталовая з трыма вокнамі, якія выходзілі на тэрасу. Праз дзвер у левай сцяне можна было патрапіць у кабінет, які быў злучаны з гасціннай.
Палац у Тучы нічым выбітным не вызначаўся, толькі галоўныя пакоі мелі прыгожа выкладзеную паркетную падлогу з белага дубу з прыгожамі чорнымі малюнкамі і белыя кафлявыя печы з залатымі малюнкамі.
Перад палацам знаходзілася цэнтальная ўязная брама, якая як і палац была пафарбавана ў белы колер. Белы колер дарэчы з'яўляўся асноўным колерам у якія фарбаваліся шляхецкія палацы ХІХ стагоддзя. Таму колер брамы ў Дукоры, выклікае вялікі сумнеў у тых хто хоць неяк цікавіцца гісторыяй. Сёння сярод дрэваў можна знайсці толькі рэшткі другой брамы, якая вяла да гаспадарчай частцы.
Вакол палаца мясціўся парк (збольшага засаджаны ліпамі) і садовая частка. Для большасці маёнткаў пачатку ХІХ стагоддзя была характэрным наяўнасць перад палацам круглага партэра. Гэты палац быў выключыннем.
Сённяшнія турысты могуць патрапіць у палац з бакавога праходу, дзе зняты дошкі. Стан палаца даволі сумны. Падлога разабрана і на першым і на другім паверсе. Затое, калі вы раздрукуеце мапу палаца то здолееце ўявіць якія пакоі дзе знаходзіліся і прыблізна нават нафантазіраваць іх аздабленне.
У скляпеннях пад домам мясцовае насельніцтва пакрыху робіць звалку.
У гаспадарчай частцы сёння можна знайсці паўразбураныя будынкі былога маёнтка - стайні, свіраны, спіртзавод, кузню.
(кузня)
(свіран)
(свіран)
(спіртзавод)
Некаторыя з іх яшчэ да сённяшняга моманту выкарыстоўваюцца. Як распавядаюць на radzima.org, адзін з будынкаў набыў прадпрымальнік, які займаецца вырошчваннем там грыбоў.
Апошнім уладаром маёнтка Тучы была Ядвіга Яленская (1916 -2010). Якая 14 красавіка 1937 года ў Вільні пабралася шлюбам з Андрэем Мельжынскім (1908-…).
Да Першай сусветнай вайны палац меў прыгожае цэласнае ўражанне. Падчас баявых дзеянныў палац быў разрабаваны, каштоўныя экспанаты былі вывезены ў Пецярбург з намерам выратаваць ад захопнікаў, але... так і не вярнуліся Яленскім. Сярод зніклых рэчаў значыцца калекцыя слуцкіх паясоў, прыгожыя турэцкія дываны, памер якіх нас і зараз бы ўражваў - 1,5 м на 4 метра.
палац у 1917 годзе. (фота з сайта globus.tut.by)
У 1970 годзе адбылася рэстаўрацыя будынка, падчас якой ён быў пазбаўлены ад «непатрэбных» прыгожых кафлявых печаў. Далей савецкая ўлада выкарыстоўвала яго як школу.