Учора ў абмеркаванні тэмы гульняў
http://azarkinm.livejournal.com/155780.html з
incopolis закранулі тэму гульняў нашага дзяцінства. І з небыцця ўсплыла гульня "Бізнес", перароблены аналаг "Манаполіі" на савецкі лад. У нашай сям'е гэта гульня з'явілася ў пачатку 90-х і мы яе малявалі самі. На ватмане малявалася поля з квадратамі ў якія нанасіліся лагатыпы розных фірмаў. Была ў нас фірма і "Залатая зорачка" (вьетнамскі бальзам), і Камел, і нейкія парфума. Карацей, з усяго чаго можна было змаляваць эмблемку я яе змалявала. Адной гульні бізнеса нам падалося мала, і тады быў намаляваланы з братам яшчэ адзін ватман. Пасля прахаджэння поля першай гульні, фішкі перамяшчаліся на другі ватман. Вось так і гулялі.
Настальгія дзякуючы нэту стала прасцей, узгадаў нешта, набраў у пошуку... і сядзіш настальгіруеш. Вось і я, палова вечара ўчора настальгіравала па сваім дзіцячым гульням.
Самая любімая мабыць і зараз была настолка "Дзядзя Сцёпа".
Яна і па сённяшні дзень крыху парваная ляжыць у маці дома. А калі збіраюцца нашы семьі, то можам вялікай кампаніяй пад агульны смех пагулькацца ў яе. Гульня цікавая тым, што тут был вельмі шмат розных пад'ёмаў і падзенняў, і дабрацца да фінальнай кропкі было сапраўды вельмі цяжка.
Другая па цікаўнасці была гульня "Вандроўка па гарадам-героям"
Старт пачынаўся з Чырвонай плошчы і кідаючы кубік ты праходзіў усё поле. Калі твая фішка патрапляла на лічбы каля помнікаў, значыцца ты мог ўзяць сабе ў калекцыюкартку з выявай помніка. Перамагаў, той, хто першы возьме гэту картку і па заканчэнні гульні, калі скончваюцца ўсе карткі набярэ іх больш за ўсіх.
У стрыечнага брата ў захапленні гуляліся ў настолку "Ваенная тайна"
Схема гульні такая ж з пад'ёмамі і падзеннямі.
А таксама ў гульню "Цырк".
А мая маці з захапленнем узгадвае са свайго дзяцінство вось такую гульню, якая называлася "З ранку і да вечара"
Зараз у нэце аматараў старых настолак вельмі шмат, а яшчэ больш тых, то хоча панастальгіраваць. Таму людзі скануюць гульні, рэстаўруюць і выкладваюць для агульнага скачвання. Вось і нарадзілася ў мяне ідэя надрукваць маці гульню яе дзяцінства, няхай ужо з унукамі пагуляе і ўзгадае мінулае. :-)
У сеціве можна знайсці нават гульню 1895 года - "Зімовыя вакацыі". Толькі відаць настальгіраваць па гульне канца ХІХ стагоддзя ўжо няма каму, хіба толькі ў савецкія часы яна перавыдавалася.
Зараз з'яўляецца гульняў шмат - разнастайных, цікавых, вясёлых і маляўнічых. У якія настолкі гуляюцца ўжо мае дзеці, распавяду ў наступны раз. А ў якія настолкі гуляліся вы ў сваім дзяцінсуе?