ЛЮБЧА (Гарадзенская вобласць)

Apr 26, 2014 09:13

Мястэчка Любча Наваградскага раёна прываблівае турыстаў сваім замкам, які адбудоўваецца валанцёрамі-ахвотнікамі штогод усё больш і больш.





Першыя пісьмовыя ўзгадкі мястэчка адносяцца да 1401 года, калі ў нямецкіх хроніках паведамляецца, што пад Любчай разбілі крыжацкае войска. Уладарылі гэтымі землямі Хрэптовічы, Гаштальды, Кішкі. Пры іх мястэчка развівалася, ўзбагацілася школамі і арыянскім храмам. Пры Гаштальдах у 1590 годзе Любча атрымала Магдэбурскае права і ўласны герб.



На блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і двума срэбранымі фарэлямі.



У 1606 годзе з пасагам Любча прыходзіць да Радзівілаў, якія для ўмацавання мястэчка запрашаюць мяшчан з Менску і Наваградку. Тут з’яўляюцца рамесныя цэхі і друкарня. Але перад тым, як замак перайшоў да рода Радзівілаў, тут пачалося будаўніцтва мураванага замка. Скончылася будаўніцтва ў ХVІІ стагоддзі.

Амаль адразу пасля гэтага, змянілася і выява герба мястэчка ў 1644 годзе.


На блакітным полі брама з двума вежамі. На версе брамы паміж вежамі знаходзіцца ўзброены рыцар з мячом у правай руцэ і шчытом у левай.



Замак быў пабудаваны на ўзвышшы каля ракі Нёман на пляцоўцы 67х84 м і акружаны рвом, які месцамі дасягаў глыбіні 9 метраў і шырыні 30 метраў.



Памеры і ў сучаснай рэальнасці ірва ўражваюць.


Да нашага часу ад былога велічнага замка засталіся две вежы.


globus.tut.by 2006 год



Паўднёва-заходняя вежа. Вежа з брамай ў аснаванні мае памер 9,8х9,8 м і з’яўляеца абарончай. На першым ярусе размяшчаліся байніцы на 8 ружжаў. На другім - байніцы на 12 гармат. Трэцці ярус выкарыстоўваўся таксама для гармат, але ўжо для 8-мі. На апошнім чацвертым ярусе размяшчаліся 16 мушкетаў. Лічыцца, што замак пачаў будавацца менавіта з гэтай вежы, і ў ХVІ ст. яна была тут адна. Так як вакол замка быў зроблены непрахадны роў, то замак з зямлёй злучаў пад’ёмны драўляны мост.



Паўднёва-усходняя вежа. Мае выгляд квадрата, памерам 8,9х8,9 м і складаецца з трох ярусаў. На першым ярусе былі байніцы для 4 ружжаў, на другім - для 4 гармат, і на трэццім для 12 ружжаў. Да вежы пазней была прыбудавана гаспадарчая прыбудова. У цокальным паверсе вежы размяшчалася вязніца і скарбонка замка.



Дзве магутныя вежы злучаліся сцяной 1,5 м шырынёй.

Якая яшчэ напачатку аднаўленчых прац у 2005 годзе выглядала так.


Фота globus.tut.by



Зараз працы па аднаўленню замкавай сцяны амаль скончаны. Відаць не хапае тут толькі аднаго штрыха - гадзінніка які месціўся на сцяне ў двары замка.



Ёсць у старажытным інвентары канстатацыя, што яшчэ было дзве вежы замка, якія адпаведна былі на супрацьлеглым баку існуючых веж, каля ракі Нёман, але выгляд іх нам не вядомы, бо не засталося ніякіх старажытных гравюр і ўсе спробы аднавіць вежы ўспрымаюцца ў штыкі.



Погляд мастака Паўла Татарнікава на Любчанскі замак.



У перыяд Траццацігадовай вайны (1654-1667) замак моцна быў пашкоджаны ад казакаў, якія ў 1655 годзе штурмам узялі замак. Разрабавалі мястэчка і друкарню, якая знаходзілася ў Любчы.



Дарэчы наконт друкарні. Заснавана была яна ў 1612 годзе Пятром Кмітам, які прывёз абсталяванне з Вільні. У асноўным займалася друкам літаратуры для кальвіністаў, але час ад часу друкавала і каталіцкія кнігі. Былі выдадзены кнігі па філасофіі, медыцыне, гісторыі, рэлігійная літаратура лютэран, прыказкі ды прымаўкі краю.

У пачатку ХІХ стагоддзя Любча належыць Дамініку Радзівілу (1786-1813).


Пасля смерці Дамініка, уладанні пераходзяць да яго дачцы Стэфаніі.


Пасля вяселля Нясвіжскую ардынатуру Мікалай І перадае Антону Радзівілу (так як па закону толькі спадкаемцы па мужчынскай лініі могуць валодаць Нясвіжам), а ўсе астатнія землі застаюцца ў Стэфаніі. Такім чынам з 1828 года Любча знаходзіцца ва ўладанні Вітгенштэйнаў.


Леў Вітгенштэйн



Месца пахавання Стэфаніі Радзівіл ў касцёле-капліцэ св.Стэфаніі.



Пасля смерці Стэфаніі Вітгенштэйн (Радзівіл) Любча пераходзіць да яе дачкі Марыі.



Якая з пасагам прыносіць землі Хлодвігу Гогенлоэ (1819-1901), нямецкаму палітыку і дыпламату, аднаму са стваральнікаў Нямецкай імперыі, канцлеру Нямеччыны ў перыяд 1894-1900 гады. Але Марыя палацам не цікавіцца, больш часу праводзіць у Еўропе, а замак здае ў арэнду Вольскім і Наргілевічам. Апошнія за перыяд арэнды праводзяць хоць нейкі рамонт будынкаў замка.



У сярэдзіне ХІХ стагоддзя на тэрыторыі Любчанскага замка быў пабудаваны нэагатычны англійскі палац. Які размешчаўся на месцы былой сцяны з боку ракі Нёман.

Палац быў пабудаваны ў 1861-1870 гадах. У галоўнай частцы палаца размяшчаліся залы і жылыя пакоі, ўпрыгожаныя багатай ляпнінай. З першага паверха на другі вялі тры лесвіцы. У бакавых крылах палаца месціліся гаспадарчыя пакоі. На фатаздымку з пачатку ХХ стагоддзя можна пабачыць усю прыгажосць палаца.


Ад агульнага палацавага комплекса, які раней знаходзіўся на тэрыторыі замка, да нас захаваліся яшчэ гаспадарчыя будынкі побач з уязной брамай.






У 1890-я Марыя Гогенлоэ канчаткова развітваецца са спадчынай Радзівілаў, прадаючы Любчанскі замак Эдварду Фальц-Фэйну.


У пачатку ХХ ст. яны прадаюць замак стрыечнай сястры - Лідзіі Фальц-Фэйн (1869-1937). Першы муж Лідзіі Дзмітрый Набокаў (1867-1949) - рускі дваранін, сын міністра юстыцыі пры Аляксандры ІІ і ІІІ, дзядька знакамітага пісьменніка Уладзіміра Набокава.


Лідзія і Дзмітрый Набокавы.

У шлюбе нарадзілася трое дзяцей - Сафія (1899-1982), Дзмітрый (1900-1982) і Мікалай (1903-1978).


Яе муж быў чалавекам, які не мог устаяць перад уладальніцамі спадніц. Пастаянныя здрады мужа ў нейкі час надакучылі Лідзіі і, калі муж быў на паляванні, забрала дзяцей і з’ехала з замка.


Другі раз выйшла замуж за Мікалая фон Пэйкера (1864 - 1918), дзейнага стацкага дарадцу, камергера Імператарскага двара, які жыў побач у Пакроўскім маёнтку пад Баранавічамі. Ад гэтага шлюбу нарадзіла дачку Лідзію.


У 1908 годзе яна вярнулася з дзецьмі ў Любчу.

Сын Лідзіі Фальц-Фэйн і Дзмітрыя Набокава - Мікалай Набокаў (1903-1978) стаў знакамітым кампазітарам. Нарадзіўся і дзяцінства правёў у Любчанскім замку. І хаця ў крыві Мікалая Набокава не было ні кроплі беларускай крыві, ён лічыў, што менавіта тут ён пачаў любіць музыку .


«Багаж. Мемуары русского космополита». Ніколай Набоков.


“Сидя на широком подоконнике, я любовался долгими летними закатами, наблюдал, как на сверкающей глади Немана медленно гаснут пурпурные блики, прислушивался к гулкому стуку топоров на далеком лесосплаве. Стук этот создавал эфемерный аккомпанемент для рабочей песни сплавщиков. А ранним летним утром через мое окно проникали голоса крестьянок, идущих на сенокос. Я соскакивал с кровати и наблюдал за бабами. Они шли рядами, быстро и легко, словно танцуя, и пели жизнерадостно и громко. Их песни состояли из коротких часто повторяющихся фраз. В конце каждого куплета хор смолкал, лишь два или три голоса продолжали выводить мелодию и, словно чудом достигнув недосягаемой цели, возвышались в пронзительном глиссандо на самом верхнем своем пределе и долго тянули ноту”.

“Я до конца своих дней останусь белорусом”. (а наконт гэтай цытаты не ўпэўнена, трэба пашукаць самі мемуары).

Адно з сямейных фота, дзе можна знайсці былых уладароў Любчы.


Вяселля Сафіі Набокавай, верасень 1920 года.



Дарэчы, вось гэта дзяўчына, якая тут яшчэ падлетак, праз 10 год пасля вяселля сястры будзе стаяць нявестай на ганку Любчанскага палаца і абярэцца шлюбам са спадкаемцай знакамітага ліцвінскага рода - Базылём Святаполк-Мірскім (1905-1974).

У гады Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронта, а гэта вядома адбілася на жыцці маёнтка. Быў значна пашкоджаны палац і прыватныя дамы мястэчка. Уладары палаца з’ехалі ў Пецярбург і ўжо назад так і не вярнуліся.


Надпіс на сцяне замка :-)

Любча па Рыжскай дамове адыйшла да Польшчы і становіцца цэнтрам гміны. За польскі перыяд валодання землямі тут будуецца млын і лесапільня. А палац знаходзіцца ва ўладанні сына Лідзіі Дзмітрыя Набокава (1900-1982) да 1939 года.


У перыяд з 1932 па 1944 гады замкам валодаюць сёстры міласэрнасці (манаскі ордэн уршулянак).


У Другую сусветную вайну палац быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны яго сцены былі часткова выкарыстаны для будаўніцтва сярэдняй школы. Як бачна ўжо па сучаснаму стану з палаца былі прыбраны ўсе ўпрыгожваючыя вежы (савецкаму чалавеку прыгажосць капіталістычная не патрэбна).


Падчас свайго візіта ў Беларусь Эльжбета Радзівіл наведала акрамя рэзідэнцыі Радзівілаў Нясвіжа таксама і Любчу.


6 верасня 2013 года адбыўся першы міжнародны фестываль памяці Мікалая Набокава. Канцэрты правадзілі ў Міры, Любчы і Навагрудку.


У мястэчку можна знайсці яшчэ царкву ў псеўдарускім стылі, якая была пабудавана ў 1910 годзе.


Месца, якое дыхае гісторыяй. Месца, якое вабіць турыстаў і валанцёраў. Месца, дзе сцены і веліч адраджаюцца намаганнямі простых людзей. І ўсё гэта - Любча.




P.S.
І хадзіце асцярожна вакол замка... :-)


Паводле інфармацыі
www.pawet.net, www.interfax.by, www.westki.info, www.svaboda.org, lida.info
а таксама
Федарук А.Т., Старинные усадьбы Минского края.
Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej
і іншых інтэрнэт крыніц

Гаштальд, Фальц-Файнц, Кішка, Навагрудскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Набокаў, Хрэптовіч, Радзівіл, Вітгенштэйн, Гарадзенская вобласць

Previous post Next post
Up