ЗАЛЕССЕ (Гарадзенская вобласць)

Sep 11, 2013 08:50

Залессе вядома ў гісторыі з ХV ст. З ХVIII ст. ім валодалі Агінскія. Першым уладаром маёнтка з роду Агінскіх быў Марцыян Міхал (1672-1750), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, ваявода і кашталян Віцебскі. Быў прыхільнікам стасункаў з расійскімі ўладамі. Першы раз ажаніўся на Тэрэзе Бжазтоўскай і меў пяцёх сыноў і трох дачок, другі раз на Тэрэзе Тызенгаўз і меў у шлюбе 2 дачок, трэцці раз на Крысціне Абрамовіч, чацверты раз на… нажаль імя не знайшла. Дык вось, у шлюбе не шансціла Агінскаму, ён пахаваў усіх сваіх жонак, не лічачы апошняй, якая ўжо пахавала яго, але, хаця і была на 18 год маладзей за мужа, перажыла яго толькі на 9 год. Марцін быў вялікім тэатралам, і ў сваім маёнтку зладзіў тэатр, дзе ставіліся папулярныя на той час спектаклі для гасьцей Агінскіх. Дарэчы, нават першы спектакль ў Мінску “Трыўфальная арка” быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага.



Пасля смерці Марцыяна, уладаром Залесся становіцца яго малодшы сын - Тадэвуш Францішак Агінскі (1712-1783), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Менавіта ён збудаваў яшчэ адзін палац у Маладэчна і зрабіў там сваю рэзідэнцыю, дзе быў размешчаны вялікі асабісты архіў, бібліятэка і мастацкая галерэя.


Дарэчы, Тадэвуш быў жанаты на Ізабэле Радзівілл. Пражыў спакойна 71 год, і пасля смерці перадаў Залесее малодшаму сыну Францішку Ксаверыю Агінскаму (1742-1814), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, удзельнік бітвы пры Сталовічах (я ўжо пісала пра мястэчка і пра памятны камень да гэтай бітвы http://azarkinm.livejournal.com/101008.html). Тут патрапіў у палон, і за яго вызваленне ратаваў нават кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.


Францішак быў бяздзетным і ў 1802 годзе падараваў Залессе свайму пляменніку Міхалу Клеафасу Агінскаму (1765-1833), дзяржаўны дзеч РП, дыпламат і кампазітар. Але для гэтага падарунка склаліся цікавыя падзеі ў жыцці Клеафаса. Падчас паўстання Касцюшкі, на свае грошы ён абмундзіраваў батальён конных егераў колькасцю 500 чалавек і двойчы спрабаваў захапіць Менск. У гэтыя ж часы ён напісаў “Марш паўстанцаў 1794 года”, які гучаў ва ўсіх сядзібах, падтрымаўшых паўстанцаў.


За актыўны ўдзел у паўстанні ўся маёмасць была канфіскавана, і Клеафас эміграваў у Вену. Але сярод Агінскіх на працягу некалькіх стагоддзяў былі і прыхільнікі сяброўскіх адносінаў з Расійскай імперыяй. Яны назапашылі сабе шматлікія сяброўскія стасункі на дзяржаўных узроўнях і пасля таго, што адбылося з іх сваяком, прыклалі ўсе намаганні, каб Клафас меў магчымасць вярнуцца на радзіму.


І гэта атрымалася зрабіць. Так у 1802 годзе, наступаючы сабе на горла Клеафас Агінскі ў Гародне прыносіць прысягу вернасці Аляксандру І і атрымлівае дазвол пасяліцца на Беларусі. З гэтай жа нагоды бяздзетны Францішак і падараваў пляменніку свой палац у Залессе. Клеафасу вярнулі ўсю яго маёмасць і нават далі пасаду тайнага дарадцы па далучаным землям Рэчы Паспалітай, а таксама прызначылі сенатарам і даручылі весьці перамовы з Напалеонам у 1807-1809 гадах.


Клеафас выступаў за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага і нават быў падрыхатаваны план па аб’яднанні 8 заходніх губерняў у Вялікае герцагства Літоўскае. І хто ведае, як бы склалася наша далей з вамі гісторыя, каб намаганні Клеафаса споўніліся.


Падчас вайны 1812 года, падтрымаў французскія войскі і зноўку за свае грошы збірае ўланаўскі полк. Крах намаганняў аб стварэнні Вялікага герцагства Літоўскага вельмі моцна падрывае Агінскага. Ён вяртаецца ў Залессе і адыходзіць ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Займаецца музыкай і ўпарадкаваннем сваёй маёмасьці. Пачынаюцца залатыя гады для палаца.


Тут гасцююць знакамітыя на той час мастакі, паэты, кампазітары. Але бунтарскі дух вядома нікуды не знікне, калі ён ёсць і Агінскі далучаецца да “Патрыятычнага саюза”. Але ў 1822 годзе пачынаюцца арышты паплечнікаў і пагроза затрымання вясіць і над Агінскім. Тады ён прымае рашэнне зноўку эміграваць у Еўропу. Ужо ў замежжы ён даведваецца пра паўстанне 1831 года, перадае паўстанцам грошы, але сам непасрэднага ўдзела не прымае і нават не выяджае на Беларусь пасля такіх навінаў. Памёр Клеафас 15 кастрычніка 1833 года ў італьянскай Фларэнцыі дзе і быў пахаваны на старых каталіцкіх могілках.


(дарэчы шпіль які можна заўважыць на старых малюнках зараз зняты і стаіць у двары, чакае калі вернецца на сваё старое месца)

А зараз давайце ўсё ж такі вернемся да палаца, які пакінуў нам Клеафас, бо менавіта пры ім ён быў пабудаваны. Палац пачаў будавацца адразу пасля атрымання маёнтка ў падарунка ад Францішка Агінскага, таму датай будаўніцтва лічыцца 1802 год.


Малюнак Л.Ходзька.

Першапачаткова палац быў пабудаваны ў стылі класіцызму і меў Г-абразны выгляд. Але пазней выгляд палаца мяняўся. Былі дабудавана аранжэря, што яшчэ больш працягнула палац.


Зараз у аранжэрэе будаўнікі зрабілі склад. Выхады ў яе забіты і патрапіць можна толькі праз палац. (Дарэчы, патрапілі мы ў палац запытаўшыся дазволу, бо на тэрыторыі палацавага комплекса, за плытом, стаіць будаўнічы вагончык, дзе знаходзіцца вартаўнік.)






У парку былі пракладзены сцежкі і перад палацам кожны год высаджваліся прыгожыя кветкі. А ў лесе знаходзіўся звярынец, парнакапытных адтуль часта выпускалі пабегаць у парку Агінскага. Не маёнтак, а еўрапейская ідылія, менавіта так задумваў гэты куток кампазітар. Нездарма ж суайчыннікі Клеафаса называлі гэтыя мясціны “Старымі Афінамі”.


Недалёк ад палаца быў пабудаваны млын з дамбай каля маляўнічага возера,


якое зараз паціху квітнее і прыходзіць у выгляд недакледжанага месца.


А тады… тады лодкі і прагулкі па возеры прыносілі задавальненне.


Каля палаца была пабудавана і каталіцкая капліца (зараз капліца Св. Марыі). Адрэстаўравана, пакрыта бляхай і пафарбанава ў зялёны колер. Унутры, наколькі мы здолелі пабачыць праз шкло, зусім і зусім пуста, з інтэр’ера нічога не захавалася.




У парку (справа ад палаца, калі да яго стаяць тварам) была пабудавана альтанка- павільён. Сапраўднае прызначэнне якога яшчэ не высветлена.


У парку рамантычны Клеафас паставіў валуны памяці, і - дзіва, але нават часы і ўлады не кранулі іх. А маглі б… Так мінаючы павільён можна спусціцца да рачулкі, ўзгадаць дзяцінства, прыгаючы па каменнях на другі бераг


і пабачыць камень, пастаўлены ў гонар першага настаўніка (гувернёра) Агінскага, які выкладаў для маладога хлопца разнайстайныя навукі і адыграў вялікую ролю ў стварэнні яго, як асобы - француз Жоан Ролей.


А ў рэчцы можна знайсці народную творчасць мясцовых закаханых.


Наступны, больш знакаміты камень, ляжыць з іншага боку парка. Вам трэба вярнуцца да павільёна і прайсці праз яблычны сад, які так жорстка пасадзілі ў савецкія часы, што поўнасцю змяніла выгляд англійскага парка, які задумваўся архітэктарам.


І там, на схіле ў траве вы знойдзеце валун “Ценям Касцюшка”, паплечнікам Агінскага, якія разам з ім змагаліся ў 1794 годзе за вяртанне радзімы.


І ўжо ў нашыя часы, каля палаца, у сярэдзіне 1990-х, скульптар з Ліды Рычард Груша, ўсталяваў валун “Памяці роду Агінскіх”.


У 1822 годзе, як я ўжо казала Клеафас з’яджае з Залесся. І маёнтак хаця і даглядаецца, але пакрыху прыходзіць у занядбанне. Апошнім уладаром палаца быў унук Клеафаса.


Чырвоным прамакутніка на мапе пазначана дабудаваная новая аранжэрэя

Пасля падзелу Беларусі Заходняя частка адыходзіць да Польшчы і тут з 1920 года працуе прыватны пансіён. А з 1939, ужо ў Савецкай Беларусі - санаторый. У гады Другой сусветнай тут месціўся штаб нямецкай арміі. Пасля вайны ў будынку быў размешчаны дом састарэлых. У 1970-я перададзены “Смаргоньселікатбетону”. У 90-я - літаратурны музей, у 2000-я - філіял музея гісторыі і музычнай культуры.


А ў 2011 годзе ўлады нарэшце вырашылі зрабіць капітальны рамонт-перабудову-абгрэйд палаца, хутка ж шыкоўная дата з дня нараджэння Клеафаса Агінскага - 150 год і гэта вам не жарты.


Як бачым на пашпарце аб'екта, палац павінен быў ужо быць зданы ў эксплуатацыю... спадзяюся, што хоць да 2015 года паспеюць.

Таму праца каля сцен палаца “кіпіць”, калі ёсць фінансы. Мясцовы люд радуецца новым шклапакетам,


прыбудаванай аранжэрэі і спадзяецца, што турысты нарэшцэ з’явяцца ў гэтых мясцінах у большых колькасцях.




У палацы шмат месцаў, дзе незразумела - будуюць ці руйнуюць будаўнікі...






Зараз распавядаць пра рамонт палаца не хачу, вы і самі бачыце, як у нас робіцца ўсё апошнім часам. Застаецца толькі з сумам назіраць і цешыць сябе тым, што палац мог бы мець лёс іншых беларусіх сядзіб ды палацаў якія руйнуюцца вятрамі і людзямі, а так, хоць нешта…




А зараз… давайце крыху паслухаем чалавека, які шмат зрабіў для нашай з вамі Бацькаўшчыны, які так за яе хваляваўся і спадзяваўся… на лепшую яе долю.


ПАЛАНЭЗ АГІНСКАГА
http://last.by/music/%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9


Каб даехаць да палаца трэба будзе паблукаць па Залессі, пабачыць краму "Паланэз" і прыгожыя хаты вяскоўцаў.

Агінскі, Смаргонскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Гарадзенская вобласць

Previous post Next post
Up