ГАРАДЗЕЯ (Мінская вобласць)

Jun 29, 2013 09:36

Мястэчка Гарадзея (Нясвіжскага раёна) ўпершыню ўзгадваецца ў 1530 годзе як уладанне Васіля Чыжа і Льва Чыжа (здаецца гэта не сваякі нашага Чыжа, бо ён паходзіць з Бярозы). Далей належыць Ганусовічам, Пратасовічам, Радзівілам. Пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расійскай імперыі і ў 1852 годзе перайшла ва ўладанне палкоўніка Брахоцкага. Уладзіслаў Сыракомля наведаў мястэчка ў часы сваіх «Вандровак» і назваў «сапраўдным аазісам у гэтым баку».



У маёнтку вырабляліся галандскія сыры, якія прадаваліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Наконт сыроў не ведаю, а вось пра аазіс гэта сапраўды можа адносіцца і да сучаснай Гарадзеі. Вандруючы па Баранавіцкаму раёны мы праяджалі праз мястэчка і былі проста ў захапленні ад яго. Трэба сказаць, не апошняе месца ад уражанняў на нас пакінула мясцовая цукровая фабрыка “Гарадзейскі цукар”,


якая пабудавала гатэль з сучасным інтэр’ерам.






Каля гатэля паставіла цудоўны помнік Грунвальдскай бітве (дзеля якога мы на адваротным шляху ў Мінск з вандроўкі і заехалі сюды), адчынены тут ў 2012 годзе. На помніке надпіс "Нясвіжскім волатам, удзельнікам і пераможцам Грунвальдскай бітвы."


Побач з помнікам Грунвальду, праз сцяжынку стаіць і помнік (хаця гэтым словам яго складана назваць) 1812 году :-) (хе хе... цудоўна тое, што салдата можна апранаць у любую ваенную форку, калі ўлада памяняецца. Крыху адступлю і скажу, што так у Віцебску сустракалі ў свой час Напалеона - зрабілі драўляную вялікую літару Н і ўпрыгожылі яе кветкамі. А калі ў горад увайшоў з войскам Аляксандр, то зверху літару Н дарабілі перакладзінай і атрымалася літара А. :-)))) )


А праз дарогу ад гатэля адчыніла таксама файную рэстарацыю-бар.


З гістарычных помнікаў у Гарадзеі можна знайсці:
Царкву Спаса-Прэабражэння. Пабудавана ў 1808 годзе, перакладзеную цэглай.


фота з globus.tut.by
Яшчэ адну праваслаўную царву, падудаваную ў 2000-я гады.


Касцёл Святога Іосіфа.


Хто сказаў, што святыні будуюцца толькі на намоленых месцах? Гарадзейцы вырашылі паказаць нам, што галоўнае вера, а не месца. І свой касцёл пабудавалі на рэштках былой стайні ў 1925 годзе. Касцёл дзейнічаў да 1944 года, пакуль не згарэў. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчалася прывакзальнае кафэ. А ў 1990-я гады зноўку перададзены вернікам, якія прыбудавалі цэнтральную вежу і зноўку адчынілі касцёл.

На выяздзе з Гарадзеі спыніцеся! Тут, знаходзіцца помнік растраляным габрэям 17 ліпеня 1942 года.


1137 жыхароў Гарадзеі былі согнаны сюды немцамі і растраляны каля выратай самімі габрэямі яме. Па словах тых хто бачыў жудасныя падзеі, яшчэ некалькі дзён зямля шавялілася на гэтым месцы.


Пасля Другой сусветнай вайны мясцовы калгас выкарыстоўваў поле для сваіх гаспадарчых патрэб. І толькі ў 2004 тут з’явіўся помнік.


Архітэктарам з’яўляецца Леанід Левін. Каменні нібыта ствараюць дарогу ад сімвалічных дамоў габрэяў да месца іх казні, сімвалічна і тое, што валуноў таксама 1137, па колькасці растраляных у той дзень жыхароў.


Вокны зруйнаваных дамоў, гэта вочы беларускіх жыхароў Гарадзеі, якія глядзелі ў след сваім суседзям крочачым на смерць і адначасова гэта вокны, праз якія габрэі глядзелі ў апошні раз.




Трэба сказаць, што архітэктар Леанід ЛЕВІН з’яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх мемарыяльных комплексаў як:
Мемарыяльны ансамбль “Хатынь” (1968, Лагойскі раён, Мінская вобласць) http://azarkinm.livejournal.com/93497.html


Мемарыяльны комплекс “Яма” (Мінск)


Мемарыял дзецям, загінуўшым у Другой сусветнай вайне і ад Чарнобыльскай катастрофы ў пасёлку Красны Бераг (2006, Жлобінскі раён, Магілёўская вобласць) http://azarkinm.livejournal.com/12225.html


Мемарыяльны комплекс ўзнікам гета у Слуцку.


Мемарыяльны комплекс “Праклёны фашызму” (в.Шунеўка, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць)


Мемарыяльны комплекс “Прарыў” (в. Ушачы, Ушачскі раён, Віцебская вобласць).

Брахоцкі, Пратасовіч, Нясвіжскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Ганусовіч, Радзівіл, Мінская вобласць, Чыж

Previous post Next post
Up