У 1969 годзе быў адчынены мемарыял у памяць усіх знішчаных вёсак Беларусі. Як кажуць шматлікія крыніцы, дапамагалі будаваць амаль усім СССР.
Нас сустрэла Хатынь цішынёй і амаль бязлюддзем. 4 машыны на аўтастаянцы і 6 супрацоўнікаў музея, якія зладзілі суботнік у гэты дзень.
На самым уваходзе размешчаны стэнд мемарыяла.
Як кажуць усе эскурсаводы гэты помнік пастаўлен амаль рэальным людзям. Дзядуля пайшоў у лес па грыбы, а калі вярнуўся, то застаў пустую вёску са спаленымі хатамі. З сарая дзе былі спалены зажыва ўсе жыхары ён вынес свайго памерлага ўнука.
Спрэчак ходзіць шмат наконт таго, хто спаліў вёску... але тут я распавядаю толькі пра помнік, і ніяк не пра гісторыю і яе падводныя камяні.
Пад курганом ляжаць пахаваныя рэшткі хатынцаў.
Далей знаходзіцца сваеасалівыя могілкі ўсіх спаленых вёсак Беларусі, якія пасля трагедыі не здолелі адрадзіцца.
Сцяна памяці, дзе размешчаны шыльды з назвамі ўсіх канцлагераў Беларусі.
Трасцянец - 206 000 забітых.
Азарычы - 9 тысяч забітых. Сярод іх і першая сям'я бабулі мужа.
Кажуць, што першапачаткова ён быў запалены ад вагня каля Плошчы Перамогі ў Мінску.
У выглядзе дрэваў размешчаны назвы вёсак якія ўсё ж такі пасля жудасных падзей адрадзіліся з руінаў. Іх 433.
Але самы кранальны момант усяго мемарыяла, гэта сама вёска Хатынь. 26 дамоў з імёнамі. І да кожнага нібы та заходзіш у госьці.
Заўсёды адкрытая калітка і сцежка да дома.
Дзе нібыта коміны абпаленых хат стаяць званы, якія кожныя 2 хвіліны пераліваюцца жалобным звонам.
У кожным двары імёны, якія назаўсёды засталіся тут.
На месцы былых калодзежаў, стаяць каменныя. Праўда ўжо не напіцца гэтай вады.
Сумная паездка. Але гэта наша гісторыя. І дзеці абавязкова павінна ведаць яе. Далей наш шлях ляжаў у Дальву.