Выставы "Два кола" і "Паўстанне 1863". ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ (Мінск)

Apr 04, 2013 08:55

Хутка выходныя, снег яшчэ не сыйшоў, таму працягваем наведваць музеі Мінска.


На гэты раз мы наведалі дзве цудоўныя выставы, якія адчыніліся ў Гістарычным музеі на К.Маркса.



Першая выстава “Два колы” прысвечана гісторыі мота і велатэхнікі ў Беларусі.


У залі на другім паверсе прадстаўлена вялікая колькасць матацыклаў пачынаючы з 1950-х гадоў.


Каля кожнага экспаната размешчана краткая інфармацыя пра мадэль матацыкла.




Так як я не мела матацыклаў у сваім жыцці, панастальгіравала па велікам ,


якія прадстаўлены на выставе ў развешаным выглядзе. :-)


Памятаеце такія налепкі?


Мы засталі якраз такі час, калі было можна гэтыя велікі ўсяляк абплятаць рознымі залентамі, футрай і г.д... было прыкольна.

На такім ніколі ў жыцці не ўмела катацца з-за рамы.


На выставе можна паглядзець і на старыя фатаздымкі, і на іншыя рэчы якія звязаныя з мота-веласіпедным жыццём Беларусі. :-)




Мае мужчыны з захапленнем прачыталі ўсю інфармацыю, паглядзелі ўсе мадэлі і засталіся задаволеныя выставай.


Калі ёсць жаданне, то выставу можна яшчэ наведаць да 14 красавіка.

Другая выстава якая зараз адчынена для наведвання - “Паўстанне 1863-1864 гг”.



Асноўную экспазіцыю якой складаюць гравюры з французскага часопіса “Le Monde illustrè”.


Дарэчы, усе гравюры з прыватнай калекцыі (што вельмі ўражвае і радуе), з фондаў бібліятэк і музея толькі кнігі і касцюм рускага падавіцеля паўстання.


Гісторыкі ды і проста тыя хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны проста абавязаны наведаць гэтую выставу. Яна сапраўды заслугоўвае ўвагі.


Выстава таксама працуе да 14 красавіка. Таму, наведаўшы гістарычны музей зараз, вы патрапіце на дзве цудоўныя выставы.


Раю, раю, раю наведаць музей менавіта на працягу двух тыдняў. Бо пакуль не ведаю, якія вставы плануюцца там далей.

P.S.
І нарэшце гэтай зімой мы зрабілі свайго снегавіка. :-)






Стаіць ён зараз на гары і ўсміхаецца ўсім хто праяджае па прашпекце Пераможцаў каля Вяснянцы. :-)


(наш, той што справа, левы быў зроблены не намі, выпадкова асеў, зруйнаваўся і вастаноўлены намі з небыцця :-)

Музей, Часовыя выставы, Мінск

Previous post Next post
Up