Кніжныя набыткі - 2

Apr 06, 2013 08:23

Чарговыя мае кніжныя набыткі. Пахваляюся.



Федорук А.Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район. Минск: "Беларусь", 2013.- 174 с. Тираж 2000.

Цудоўная кніга Федарука зроблена на мелаванай паперы. Вельмі шмат фатаздымкаў і падрабязных расповядаў пра сядзібы і маёнткі. Станоўным адрозненнем гэтай кнігі ад мінулых я бачу з'яўленне ў раздзелах радавых дрэваў шляхты, і гуглавыя фатаздымкі мясцовасці на якіх аўтар паказвае планіроўку сядзібы. Да мінусаў аднясу адсутнасць намаляваных планіровак маёнткаў з наглядным растаноўкай гістарычных помнікаў, нават і страчаных. Гугал гуглам, але планы ў яго былі цудоўныя ў ранейшай кнізе. Яшчэ адзін мінус, кніга толькі па аднаму раёну. Такую якасць выдання да на аснаўную яго кнігу было б файна.
Кошт 170 тыс.



Мальдзіс А.В. Як жылі нашыя продкі ў ХУІІІ ст. Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. - 479 с. Тыраж 3000.

Кніга складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел "Як жылі нашыя продкі ў ХУІІІ ст" эсэ на тэму жыцця на прыканцы існавання Рэчы Паспалітай. Побыты, звычаі, абрады, уклад тагачаснай шляхты. Тут сапрабрана ўсё ў адное, што можа мы і так ведалі, але не ўнармавалі ў сваёй галаве. А можа і не ведалі, тамы пачытаць гэтую частку будзе вельмі цікава. Вось толькі некаторыя для прыкладаў раздзелы эсэ - рэлігійны фанатызм, забабоннасць, вынікі паланізацыі, веданне беларускай мовы, "краёвы патрыятызм", а таксама ўсё пра адзенне, посуд, пра нараджэнне і смерць. Чытаць гэта сапраўды вельмі цікава. Мальдзіс пісаў сваё эсэ абапіраючыся на розныя крыніцы. Другі раздзел кнігі "Восень пасярод вясны" - апавяданне напісана Мальдзісам у 1984 годзе і асновываецца на гістарычных фактах і паданнях. У ім распавядаецца пра адмену прыгоннага права ў 1861 годзе і хваляванні сялян.
Кошт 30 тыс.

Пахвалялася ліса, Кнігі

Previous post Next post
Up