Наконт вашага знака задыяку. Вас лічаць скарпіёнам бо ў момант вашага нараджэння сонца знаходзілася ў знаку скарпіёна, так Вам скажуць астролагі. Але яны ж могуць дадаць, што вельмі важна і то ў якім знаку знаходзілася Луна і яшчэ шмат чаго важна. Астролагі складаюць так званую натальную карту. Па гэтай карце яны даведваюцца дзе ў момант вашага нараджэння былі размешчаны планеты, зоркі і іншыя нябесныя целы, пасля гэтая інфармацыя аналізуецца і астролаг можа распавесці нешта пра вас. Вось так працуе большасць так званых прафесійных астролагаў, iм мала ведаць, што вы скарпіён, а верыць ці не гэтым таварышам, мабыць, лепш кожнаму вырашыць самому.:)
Дзякую, я крыху разумею пра што вы кажаце. Але, дзе знаходзіўся Месяц і іншыя зоркі, я таксама ня ведаю, ды, па-мойму, гэта залежыць ад даты, месяца і года нараджэньня.
Сёньня мне сказалі, быццам усе водныя знакі маюць цягу да вады. Але гэта можа быць народнай міфатворчасьцю, я ж разумею, а ў астролагаў можа быць свая праўда, у залежнасьці і ад Месяца і ад зорак. Я спытаўся, без аніякай задняй думкі, мо ў каго ёсьць знаёмыя з так званых водных знакаў і ці імкнуцца яны да вады, проста хачу праверыць гэтую тэорыю.
Для складання натальной карты пажадана ведаць нават дакладны час нараджэння.
Мяркую, што большасць астролагаў пагодзяцца з тым хто сказаў Вам пра цягу водных знакаў да вады. Проста калі Вы скажаце ім, што вось маўляў ёсць пара знаёмых, водных знакаў, і ніякай цягі да вады ў іх няма, Вам, верагодна, некаторыя з iх адкажуць, што трэба глядзець натальная карту, каб знайсці адказ чаму няма цягі і, што ведаць толькі становішча сонца недастаткова.:)
О, дык ня ўсе людзі майго веку ведаюць дакладны час нараджэньня. А памяць мацярок бывае ненадзейным інструментам:) Гэта цяпер модна весьці яскравыя альбомы з нараджэньня і фіксаваць усе зьмены немаўляці.
спачатку, хачу заўважыць, што прывабненька ўсё адно выглдае менскае мора, для шпацыру. а што датычыцца цягі - маю пляменіццу (у яе водны знак) ад вады не адарваць, гэта факт. я вогненая стыхія - таму, сапраўды, лаўлю кайф ад агню. (:
Ну, не сапраўднае мора:) дый гор на даляглядзе няма:) а пашпацыраваць ёсьць дзе.
А ў чым у Вас праяўляецца кайф ад агню? Я таксама люблю агонь, напрыклад, пасядзець каля вогнішча зь сябрамі, нават узімку бывае выбіраемся на пікнік. Некалькі Новых гадоў, акрамя апошняга, сустракалі ў лесе з вогнішчам.
я пастаянна палю свечы. люблю глядзець на агонь. ён мяне раслабляе, супакойвае - карацей, глядзела б і глядзела! (: (вышэйперашічанае, натуральна, я таксама практыкую! (;)
Я вось сьвечкі не палю звычайна, хоць памятаю адзін раз у Эгіпце ў рэстаране была вячэра поўнасьцю пры сьвячах, гэта было прыкольна. Але вось у хаце паўтарыць рамантычную вячэру неяк не хацелася, мабыць лянота:)
А глядзець на агонь у печцы я любіў у дзяцінстве ў вёсцы бабкі зь дзедам, ад печкі было не адарваць:)
Я да водных знакаў ня маю ніякага дачыненьня, аднак з самага дзяцінства абагаўляю водную стыхію ў любых яе праявах. Ну, акрамя купаньня ў палонцы. Я нават дождж люблю! Асабліва прыемна гуляць пад дажджом і слухаць стук кропляў па парасоне, калі няма ветру. А калі цёпла - дык і парасон залішні, і вецер нястрашны: хай залівае, я не цукровая! У сьнежную завею люблю падстаўляць твар пад сьняжынкі, каб адчуваць іх скурай :) Пра канькі, лыжы і санкі дык увогуле маўчу - я магу амаль уначы пайсьці праехацца з гары (яна ў мяне побач з домам). Таму магу сказаць, што астралёгія такая навука, якая зусім не навука, а нешта такое для тых, каму хочацца ў нешта верыць.
А астролягі ці звычайныя прыхільнікі астралёгіі, мяркую, неяк растлумачылі б вашу прыхільнасьць да вады.
А я вось, хоць і водны знак па іх азначэньні, цярпець не магу басэйны ці аквапаркі, хоць зрэдчас туды і наведваюся, сапраўднага задавальненьня там атрымліваю мала. Лепш мора ці нашыя азёры.
Аквапаркі прыцягваюць не вадой, а экстрымам. Праляцець у цёмнай закручанай трубе і нарэшце пляхнуцца ў ваду - гэта здорава. Амаль як зьехаць з крутога пагорка на лыжах і ў канцы зьезду скокнуць з трампліна :)
Хоць я і люблю экстрым, але аквапаркі мне ня вельмі падабаюцца. Там немагчыма кіраваць працэсам у закручанай трубе, уменьня чалавека там не патрабуецца. Мне больш падабаюцца тыя віды, дзе многае залежыць ад умельства, як тыя лыжы ці віндсёрфінг. Аднойчы ў аквапарку ў Кракаве ў такой вось доўгай закручанай трубе я нагнаў маленькага хлопчыка, добра, што тое было ўжо на выхадзе з трубы і я яго не пакалечыў, мы проста ўдвох выплюхнуліся з адтуліны трубы ў басэйн, а каб я яго нагнаў у сярэдзіне трубы? У мяне ж хуткасьць праходжаньня трубы большая ніж у таго хлопчыка. Я разумею, гэта быў так званы чалавечы фактар, там на ўваходзе сядзеў спэцыяльна абучаны чалавек, і калі на табло загаралася зялёнае сьвятло, празь некаторы інтэрвал часу ён махаў рукой "едзь". Але ён жа бачыць, што пасьля 20-кілаграмовага хлопчыка паедзе 100-кілаграмовы дзядзька, таму інтэрвал патрэбна павялічыць. Пасьля таго выпадку я яшчэ сам наддаваў сэкундаў з 30 пасьля дазвольнага сыгналу рукой.
Comments 17
Reply
Сёньня мне сказалі, быццам усе водныя знакі маюць цягу да вады. Але гэта можа быць народнай міфатворчасьцю, я ж разумею, а ў астролагаў можа быць свая праўда, у залежнасьці і ад Месяца і ад зорак. Я спытаўся, без аніякай задняй думкі, мо ў каго ёсьць знаёмыя з так званых водных знакаў і ці імкнуцца яны да вады, проста хачу праверыць гэтую тэорыю.
Reply
Мяркую, што большасць астролагаў пагодзяцца з тым хто сказаў Вам пра цягу водных знакаў да вады. Проста калі Вы скажаце ім, што вось маўляў ёсць пара знаёмых, водных знакаў, і ніякай цягі да вады ў іх няма, Вам, верагодна, некаторыя з iх адкажуць, што трэба глядзець натальная карту, каб знайсці адказ чаму няма цягі і, што ведаць толькі становішча сонца недастаткова.:)
Reply
Reply
а што датычыцца цягі - маю пляменіццу (у яе водны знак) ад вады не адарваць, гэта факт. я вогненая стыхія - таму, сапраўды, лаўлю кайф ад агню. (:
Reply
А ў чым у Вас праяўляецца кайф ад агню? Я таксама люблю агонь, напрыклад, пасядзець каля вогнішча зь сябрамі, нават узімку бывае выбіраемся на пікнік. Некалькі Новых гадоў, акрамя апошняга, сустракалі ў лесе з вогнішчам.
Reply
(вышэйперашічанае, натуральна, я таксама практыкую! (;)
Reply
А глядзець на агонь у печцы я любіў у дзяцінстве ў вёсцы бабкі зь дзедам, ад печкі было не адарваць:)
Reply
Таму магу сказаць, што астралёгія такая навука, якая зусім не навука, а нешта такое для тых, каму хочацца ў нешта верыць.
Reply
А астролягі ці звычайныя прыхільнікі астралёгіі, мяркую, неяк растлумачылі б вашу прыхільнасьць да вады.
А я вось, хоць і водны знак па іх азначэньні, цярпець не магу басэйны ці аквапаркі, хоць зрэдчас туды і наведваюся, сапраўднага задавальненьня там атрымліваю мала. Лепш мора ці нашыя азёры.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment