Я да водных знакаў ня маю ніякага дачыненьня, аднак з самага дзяцінства абагаўляю водную стыхію ў любых яе праявах. Ну, акрамя купаньня ў палонцы. Я нават дождж люблю! Асабліва прыемна гуляць пад дажджом і слухаць стук кропляў па парасоне, калі няма ветру. А калі цёпла - дык і парасон залішні, і вецер нястрашны: хай залівае, я не цукровая! У сьнежную завею люблю падстаўляць твар пад сьняжынкі, каб адчуваць іх скурай :) Пра канькі, лыжы і санкі дык увогуле маўчу - я магу амаль уначы пайсьці праехацца з гары (яна ў мяне побач з домам). Таму магу сказаць, што астралёгія такая навука, якая зусім не навука, а нешта такое для тых, каму хочацца ў нешта верыць.
А астролягі ці звычайныя прыхільнікі астралёгіі, мяркую, неяк растлумачылі б вашу прыхільнасьць да вады.
А я вось, хоць і водны знак па іх азначэньні, цярпець не магу басэйны ці аквапаркі, хоць зрэдчас туды і наведваюся, сапраўднага задавальненьня там атрымліваю мала. Лепш мора ці нашыя азёры.
Аквапаркі прыцягваюць не вадой, а экстрымам. Праляцець у цёмнай закручанай трубе і нарэшце пляхнуцца ў ваду - гэта здорава. Амаль як зьехаць з крутога пагорка на лыжах і ў канцы зьезду скокнуць з трампліна :)
Хоць я і люблю экстрым, але аквапаркі мне ня вельмі падабаюцца. Там немагчыма кіраваць працэсам у закручанай трубе, уменьня чалавека там не патрабуецца. Мне больш падабаюцца тыя віды, дзе многае залежыць ад умельства, як тыя лыжы ці віндсёрфінг. Аднойчы ў аквапарку ў Кракаве ў такой вось доўгай закручанай трубе я нагнаў маленькага хлопчыка, добра, што тое было ўжо на выхадзе з трубы і я яго не пакалечыў, мы проста ўдвох выплюхнуліся з адтуліны трубы ў басэйн, а каб я яго нагнаў у сярэдзіне трубы? У мяне ж хуткасьць праходжаньня трубы большая ніж у таго хлопчыка. Я разумею, гэта быў так званы чалавечы фактар, там на ўваходзе сядзеў спэцыяльна абучаны чалавек, і калі на табло загаралася зялёнае сьвятло, празь некаторы інтэрвал часу ён махаў рукой "едзь". Але ён жа бачыць, што пасьля 20-кілаграмовага хлопчыка паедзе 100-кілаграмовы дзядзька, таму інтэрвал патрэбна павялічыць. Пасьля таго выпадку я яшчэ сам наддаваў сэкундаў з 30 пасьля дазвольнага сыгналу рукой.
Таму магу сказаць, што астралёгія такая навука, якая зусім не навука, а нешта такое для тых, каму хочацца ў нешта верыць.
Reply
А астролягі ці звычайныя прыхільнікі астралёгіі, мяркую, неяк растлумачылі б вашу прыхільнасьць да вады.
А я вось, хоць і водны знак па іх азначэньні, цярпець не магу басэйны ці аквапаркі, хоць зрэдчас туды і наведваюся, сапраўднага задавальненьня там атрымліваю мала. Лепш мора ці нашыя азёры.
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment