Тут раптам высвятляецца, што стан маіх галасавых звязак несумяшчальны з родам маёй дзейнасці. Ядрыць! Пайду з суседам Сямёнавічам на лесвічную пляцоўку пакуру ягоныя папяросы. Чыво ўжо там! Паміраць дык з песняй!
я хацела напісаць, што страціла полкіло нэрвовых клетак у паліклініцы, але ж гэта ўсё пустое. З асноўных навінаў: лета. (гэта калі раптам нехта не ў курсе).
Я доўга думала, што б такога каштоўнага набыць за беларускія грошы.
Набыла сабе бамбук. Таму калі ўсім нам прыйдзе гамон, мой заробак будзе складаць 20 амерыканскіх тугрыкаў, я буду курыць бамбук. Цётачка ў краме паабяцала, што ён можа пражыць і дзесяць і дваццаць год. Нефіговая ў мяне перспектыўка...
Далібог, коўзанка (пажадана ў купе з канькамі) найлепшы антыдэпрэсант. Ну і каб падрэзюмаваць, скажу словамі дарагога нашга Шэлдана з "Тэорыі...": "Ах ты гравитация, бессердечная ты сука!"