Feb 25, 2011 14:03
Учора выпадкова сустрэлася на вуліцы з адным знаёмым. Ну як знаёмым, пілі разы два ў адной кампаніі.
Ён такі для прылічыя пытаецца ціпа як дзялы, я яму для прылічыя таксама: нармальна. А ён мне: чаго сумная такая? - Ідзі ты думаю, лесам, адчапіся, табе якое дзела? А ўслых сказала: Ды вось мядзведзя белага хачу, дык ніхто не дорыць. Цымус у тым, што я магла ў прынцыпе сказаць там, што лунаход хачу, ніхто не дорыць, ці ну не ведаю, скрыню гуталіну там. Ну мы яшчэ пагаварылі мінут пяць і ўсё.
Сёння кур'ер прынёс мне белага мядзведзя.
Не, ну я, канешне, чула, што такія цуды здараюцца, але неяк не верыла. А тут - на табе.
Сяджу і думаю, вось дурная я баба. Што ж я пра гэтага мядзведзя ляпнула? Не каб машыну там папрасіць...
жысць-жытуха,
ЭМіЖО,
ідзі дыплом пішы,
а жыць добра