Слонім-Ружаны-Косава-Івацэвічы - ч.1 Слонім

Nov 05, 2012 22:50

Слонім сустрэў нас не вельмі гасцінна - мелкі дождж з ветрам, які ўвесь час так і наравіў зламаць наш парасон. Людзі з шэрымі тварамі шлёпаючы па лужам, спяшаліся хто куды, на працу, на заняткі, па сваім справам ( Read more... )

Слонім, Храмы, Вандроўкі па Беларусі

Leave a comment

Comments 10

futureal2006 November 5 2012, 20:12:00 UTC
"Ёсць звесткі што ў нейкі час касцёл быў лютэранскі"
Не лЮтэранскі, а касьцёл канонікаў лАтэранскіх, такі манаскі ордэн каталіцкі.
"Сінагога зараз абнесеная плотам, таму ўнутраны інтэр`ер мы не ўбачылі"
Плот толькі з трох бакоў, збочыў за рог - і вось ён інтэр'ер.
"Да нашых часоў дайшоў перабудаваны будынак ратушы, але шкада без вежы"
У Слонімскай ратушы ніколі не было вежы, у гэтым яе адметнасьць.

Reply

artem_ablozhei November 5 2012, 20:38:43 UTC
от, трэба было абыйсці з усіх бакоў сінагогу. Не было вежы? Гэта 100% інфа? І шмат у якіх яшчэ ратуш так было?
Дзякуй за заўвагі

Reply

futureal2006 November 5 2012, 20:47:54 UTC
Ну, ратуша бязь вежы - гэта ўсё-ткі выключэньне з правіла, але ў выпадку Слоніма гэта сапраўды так. Пэўна, гэта тлумачыцца тым, што гмах быў узьведзены ў другой палове 18 ст. ўжо ў набліжаным да клясыцызму стылі (порцік з калёнамі не захаваўся).

Reply

artem_ablozhei November 5 2012, 20:57:15 UTC
наваградская ратуша таксама другой паловы 18, але з вежай была

Reply


jakubik_by November 6 2012, 07:07:50 UTC
цікава, што браму дабудавалі толькі 2 гады таму, а яна ўжо абсыпаецца!

на фота не канал Агінскага, а малы канал Агінскага. Той, што на фота даўжынёй ну мабыць з 1 - 2 км, быў пабудаваны для тэатра Агінскага.

Reply

artem_ablozhei November 6 2012, 10:19:15 UTC
вось гэта месца на мапе http://goo.gl/maps/sYC8p

Reply

jakubik_by November 6 2012, 16:38:59 UTC
усёроўна гэта малы канал Агінскага ;)

Reply


Leave a comment

Up