Слонім-Ружаны-Косава-Івацэвічы - ч.1 Слонім

Nov 05, 2012 22:50

Слонім сустрэў нас не вельмі гасцінна - мелкі дождж з ветрам, які ўвесь час так і наравіў зламаць наш парасон. Людзі з шэрымі тварамі шлёпаючы па лужам, спяшаліся хто куды, на працу, на заняткі, па сваім справам..

Ну гэта ўсё потым, у цэнтры горада. А спачатку я папрасіў кіроўцу аўтамабіля высадзіць нас на плошчы Льва Сапегі, каля касцёла Святога Андрэя Апостала. Храм пабудаваны у другой палове 18 стагоддзя у стылі позняга барока.




Статуя Хрыста каля касцёла, на другім плане шпіталь - помнік грамадзянскай архітэктуры 18 стагоддзя.



Далей гарадскі аўтобус вязе нас у цэнтр горада, на плошчу Леніна.



Каля гарадской гасцініцы настаўніцы вядуць некуды дзяцей, можа на экскурсію.. зараз гэта нармальная з’ява, бо канікулы, дзецям у хаце сядзець не даюць.



Пэўнае месца ў забудове плошчы займае касцёл былога кляштара бернардзінак другой паловы 17 стагоддзя. Касцёл мае магутную апсіду з невядомым мне узорам. У двары мы сустрэлі мясцовага ксяндза, пасля невялікай размовы ён паскардзіўся на стан брамы. Яе адбудавалі ў 2000-х, на месцы зруйнаванай ў 1960-х саветамі. Таксама расказаў, што ў касцёле на плошчы Льва Сапегі за савецкім часам быў склад солі.



З боку плошчы стан брамы добры, а з боку храма ўжо патрабуе рамонту.



У двары касцёла. На заднім плане будынак былога кляштара.



Далей рухаемя да Спаса-Праабражэнскай царквы. Сучасны сабор спалучае арыгінальны выгляд касцёла 17 ст. і формы праваслаўнай архітэктуры. Былы касцёл быў перабудаваны ў царкву ў 1860-х. Ёсць звесткі што ў нейкі час касцёл быў латэранскі.



Сабор увесь "утыкан" цыбулінамі.



Таксама ў цэнтры каля рынка знаходзіцца галоўная і самая старая гарадская сінагога. Галоўная таму, што ў Слонімі іх было некалькі. Зараз усе яны акрамя гэтай, перабудаваныя. Рынак каля галоўнай сінагогі не толькі зараз, ён месціцца тут, як пішуць гісторыкі, яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай. Сінагога зараз абнесеная плотам, таму ўнутраны інтэр`ер мы не ўбачылі.





20 студзеня 1532 года вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Слоніму Магдэбурскае права. А галоўная рыса "магдэбурскага" горада, як вядома, гэта ратуша, якая павінна была стаяць у цэнтры, на галоўная плошчы горада. Была пабудавана, як і ў некаторых беларускіх гарадоў, у 18 стаг., праз 200 гадоў пасля атрымання права на самакіраванне. Да нашых часоў дайшоў перабудаваны будынак ратушы. Слонімская ратуша была адметная, у ёй не было вежы (дзякуй за інфу futureal2006). Зараз выгляд будынка больш падобны на будынак савецкага часу.



...Раптам на мой мабільны прыходзіць смс, што грошай на рахунку засталося вельмі мала. Спыталі ў мінакоў дзе пошта, ці бліжэйшы банк. Дзякуй, што нам патлумачылі як прайсці да пошты. Бо цяперашняя слонімская пошта была у пачатку мінулага стагоддзя гарадскім асабняком, у якім напэўна жыў нейкі заможны чалавек.



У Слоніме, як і ў іншых беларускіх гарадах, жыло вельльмі шмат габрэяў, таму захаваліся тыповыя забудовы.





Зараз у гэтым будынку нейкая навучальная ўстанова. А раней тут быў так званы заезджы дом, ці аўстэрыя, пры палацы слонімскага старасты Агінскага. Будынак другой паловы 18 ст. Трэці паверх быў прыбудаваны ужо ў 20 ст.



Канал Агінскага, даўжыня каля 50 км.



Накіроўваемся мы ў бок вакзала, мы павінны паспець на аўтобус да Ружан які будзе ў абед. Таму паглядзець усе слонімскія славутасці не атрымаецца.
Аўтобусны і чыгуначны вакзал стаяць побач. На вакзальнай тэрыторыі мы сустрэлі мужыка які клянчыў грошы і вельмі надакучлівую цыганку, якая кідалася да ўсіх побач з ёй ідучых людзей.

Чыгуначны вакзал пабудаваны за польскім часам, у самым пачатку, у 1922 годзе.



Прыехаў аўтобус, наперадзе Ружаны Сапегаў...

Слонім, Храмы, Вандроўкі па Беларусі

Previous post Next post
Up