Традыйна ў сакавіку арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” называе чарговага свайго лаўрэата - сёлета ім стаў віцебскі празаік Франц Сіўко. Узнагароду пісьменніку прынёс леташні зборнік прозы “Плебейскія гульні”.
Tuzin.fm друкуе ўрывак з новага раману Алеся Аркуша «Мясцовы час», прысьвечанага аднайменнаму гурту, а таксама рэпрэзэнтуе адзін з самых значных альбомаў у гісторыі беларускага року - «Ускраіна» 1991 году выданьня.http://tuzin.fm/article/980/
Гэтая кніга выйшла ў Полацку невялічкім накладам. Яна выконвае хутчэй архіўную ролю, бо аб’яднала асноўныя публікацыі пра літаратурную суполку з года яе заснавання - 1993-га , да года выхаду кнігі - 1999-га
( Read more... )
Газэта "Віцебскі кур'ер" (№19, 16 траўня) надрукавала маё інтэрв'ю "Сваю місію мы выканалі" з нагоды 20-годзьдзя ТВЛ. А ў папярэднім нумары (№18, 10 траўня) змешчаны цікавы матэрыял з цырымоніі ўручэньня "Глінянага Вялеса" Сяргею Рублеўскаму. Дзякуй віцебскім журналістам!