канфлікт сьветаглядаў

Jun 16, 2008 08:38

Учора падумалася, што насамрэч маем не кафлікт пакаленьняў, а канфлікт сьветаглядаў ( Read more... )

кансэрватызм

Leave a comment

Comments 30

e_ndrus June 16 2008, 06:57:17 UTC
:-).

Штосьці ў гэтым ёсьць, калі прааналізаваць маё ўласнае бачаньне сьвету. Клясычнага кансэрватара зь мяне ну ніяк не атрымаецца. Але няма ніводнай палітычнай структуры ў Беларусі, зь якой я гатовы быў бы сябе асацыяваць. Беларусі цяпер трэба не дзяленьне на партыі, а перамога над рэжымам. І запісвацца ў нейкую мінітусоўку я ня стану.

Наконт лібэралізму Міхалевіча, хм... Ня ведаю. Можа крыху.

Reply

alesarkush June 16 2008, 07:06:53 UTC
Вось бачыш. Ты ня маеш такой палітычнай структуры, якая б адпавяла тваім поглядам.

Насамрэч пакуль не адбудзецца нармальнага палітычнага структураваньня, ніго не атрымаецца. Гэта як з геяў, нацыкаў, лібэралаў, кансэрватаў стварыць адзінае вайсковае фармаваньне і паслаць у гарачую кропку :)

Можна ваяваць разам, але ўласнымі дружынамі. :)

Усе гэтыя размовы пра адзіную калону - поўная херня.

Reply

e_ndrus June 16 2008, 07:15:51 UTC
Тады поўную херню кажа дужа ладная частка экспэртаў і палітолягаў. Адзіны шырокі рух супраць дыктатара - гэта адзіная практыка для апазыцыйных сілаў, якая надзейна працуе.

Драбіцца далей - гэта вар'яцтва. А вось абнаўляць ужо існуючыя партыі - гэта патрэба часу і нармальная практыка для дэмакратычных арганізацыяў. Патрэбныя лідэры, якія будуць разумець неабходнасьць яднаньня, а не спрабаваць захаваць статус кво той палітычнай раскладкі, якая ёсьць на дадзены момант.

Reply


silverrebel June 16 2008, 07:11:12 UTC
У чым касерватызм Вячоркі? У мяккім знаку? 8)

P.S. У пачатку правае крыло замест левае крыло.

Reply

alesarkush June 16 2008, 07:51:18 UTC
я ўсё ж аднёс цябе да лібэралаў, бо кансэрватары такіх глупых пытаньняў не задаюць :)

Reply

pilecki June 16 2008, 07:54:07 UTC
Пытаньне насамрэч ня глупае. Калі каго і лічыць кансерватарам у палітычным сэнсе, то Пазьняка, а ніяк не Вячорку.

Reply

alesarkush June 16 2008, 07:55:50 UTC
ты напаўна лічыш, хто больш крута і радыкальна выказваецца, той большы кансэрватар :)

Reply


(The comment has been removed)

alesarkush June 16 2008, 08:01:21 UTC
А што ў тваім разуменьні "кансэрватыўная справа"? Лідэры партыі БНФ - усе кансэрватары-цэнтрысты. Бо кансэрватыўны рух правы, але мае сваю градацыю.

Reply


(The comment has been removed)

alesarkush June 16 2008, 08:40:12 UTC
пшэпрашэм :)

Reply


Leave a comment

Up