Jun 16, 2008 08:38
Учора падумалася, што насамрэч маем не кафлікт пакаленьняў, а канфлікт сьветаглядаў.
Але па парадку.
Які сёньня маем палітычны ляндшаф?
Левае крыло: досыць стракатае і разрозьненае: ПКБ, партыя Працы, СДПГ, СДПНГ, СДГ.
Кансэрватары, таксама няма адзінства: правыя: КХП БНФ, БХД, правыя цэнтрысты: партыя БНФ.
Лібэралы: АГП.
Да якіх з гэтых трох кірункаў вы б аднесьлі Міхалевіча? Я б да лібэралаў.
Учора мой шаноўны апанэнт yarik казаў, што ў партыі мусіць быць талеранцыя і за погляды не пазбаўляюць сяброўства.
Але я не магу ўявіць такую сытуацыю, калі ў кансэрватыўнай партыі частка яе сяброў прапаведаюць нейкія іншыя сьветаглядныя ідэі. Тут не вядзецца пра Міхалевіча. Магчыма ён лічыць, што ён чыстакроўны кансэрватар. Але мне падаецца, што Міхалевіча падтрымліваюць выключна прыхільнікі лібэралізму, гэта бачна па інтэрнэту. Вырасла цэлае пакаленьне нацыянальна арыентаваных лібэралістых. АГП іх не задавальняе. З БНФам яны разыходзяцца ў поглядах. Вось і канфлікт сьветаглядны, які затым атрымлівае развой у канфлікт разуменьня стратэгіі і тактыкі.
Як думаеце?
кансэрватызм