Прачытаць пра сябе, якая ты дрэнь - зусім непрыемна; а калі пішуць пра мярзотнасць і паскуднасць розных злачынцаў ды вычварэнцыў, прайдзісветаў ды цемрашалаў, злодзеяў ды махляроў чытаць досыць цікава. Літаратарам даводзіцца пісаць і пісаць пра грахі смяротныя, бо чытач ад іх у вялікім захапленні.