Мандарынка была такой кіслай, што язык забалеў так, нібыта кончык ягоны скальпелем разрэзалі напалам і зрабілі падобным да зьмяінага. Каб гэткая гісторыя здарылася не з-за мандарынкі а з-за няспелага яблыка, яна выглядала б на біблейскі лад.
Да кнігі "Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа. Для дзяцей" цяпер дадалася кніга "Казімір Малевіч. Для дзяцей" Заходзце па спасылцы на "Вулей" і далучайцеся да нашых новых праектаў... Ласкава запрашаю!
У выдавецтве "Мастацкая літаратура" пабачыла свет абноўленая версія рамана "Дом". У рамане з'явіліся дадатковыя главы, і таму кніга называецца "Сям'я".