adam_hlobus
Mar 16, 2018 10:38
Басё і Гадо
Калі доўга і старана пісаць лісты да Басё, ён абавязкова адкажа. Басё не Гадо. Басё чулы і датклівы. Гадо жорсткі і бязлітасны, і колькі яго не чакай, ты яго не дачакаешся. Гадо не прыйдзе. Таму лепей пісаць лісты да паэта Басё, чым чакаць Гадо. Я праверыў, пісаў лісты і чакаў. Гадо так і не з’явіўся, а Басё адказаў па-японску.
невялікае пра вялікіх