Apr 20, 2018 10:25
Відзьяпаці і дасканаласць
У кнізе Відзьяпаці “Выпрабаванні чалавека” можна знайсці і такі радок: “Бога не просіць ні пра што - вось дасканалы чалавек...” Ёсць некалькі варыянтаў для вытлумачэння падобных паводзінаў. Дасканалы чалавек ужо ўсё што толькі можна атрымаў ад Бога, і яму проста няма пра што папрасіць. Дасканалы чалавек ведае, што колькі не прасі - нічога не выпрасіш у Бога. Дасканалага чалавека няма, як і Бога няма, таму радок пра дасканалага чалавека - паэтычны сафізм і не больш за тое. Сам я чалавек недасканалы і жыву сярод такіх жа недасканалых, таму, я часам думаю, што нешта-нейкае і трэба папрасіць, стоячы ў царкве, калі не для сябе, дык для таго, каму яно ўсё яшчэ патрэбна. Яшчэ лепей, папрасіць не ў Бога наўпрост, а ў чалавека, які ўмее прасіць божай ласкі для іншых.
невялікае пра вялікіх