(no subject)

Aug 02, 2013 14:45

* * *
Ад цёмных моц унутры; бы ў ночвах
сусвет, - як свет, замкнёны ў целе, -
калыша. Прытуліш - рагоча. -
І пад адхон усе летуценні.

Прасцяг - прыробак мой дзявочы,
скідаеш ты калі адзенне,
І ён як купіна станоўчы
і захапленнем дабрадзейны

усё ўхваленае трушчыць.
Хай немагчымасць рве на часткі!
Драўляны бог драўлянай пушчы,
не абіраць, каго мне лашчыць

у цемры, цемрай той, што вонку.
Вяроўка цемры та, што ў целе,
спавіла ноч як афарбоўку
неадмысловай нашай цені

Каб выйсці назаўжды за вочы
цябе, за валасы, адценні,
За кола коўдры. Колам крочыць
туды, дзе толькі зіхаценне.

дзіця ў цемры

Previous post Next post
Up