(no subject)

Jul 31, 2013 14:00

Палюбоўнiку
* * *
Тваё цяпло - мая ўласнасць.
Калі адціснуць ўсе малітвы,
Сухі астатак будзе лашчыць
мне кроў дажджом метэарытным.

Не ўхіліцца. Безнадзейна!
Твая наяўнасць так казыча,
што цемра робіцца падзеяй,
сваю бясконцасць каб пазычыць

смяротным, ад жыцця змарнелым,
прыемным і благім супольна.
Зноў азіраешся налева -
На варыянт гульні на полі.

І разумееш: усё магчыма,
Пакуль ёсць мы, і мы - нагода.
Твамі час глядзіць вачыма,
пільнуючы любоў і годнасць

вершы

Previous post Next post
Up