Aug 04, 2013 11:06
* * *
Свабода! воля! Як мае быць!
І ты, як волат у маім падстрэшшы,
не размаўляеш, жаданне біць
(не думкай!) спраўдзіш:праз рухі брэшаш.
Навокал мухі ўпартых дзён,-
Кірункі. - Кожны кружыць шляхетны.
Бі! Трэба іншым прыдбаць праклён:
стаць трэскай, трапіць у рух сусветны,
Трываць праз бойку, -не помсты ліст,
ні ліхаманкі чарговай шолах, -
Адказ на годнасць, што тварам уніз
сярод памылак і цацак новых.
У спіну дождж.Так і мае быць.
Там, дзе і трэба, ад звадак дзіркі.
Забі цвікі, каб далей нам жыць,
у мінулае, закусі рызынкай.
Дзіця ў цемры