Упершыню выгулялі Шосю

May 01, 2014 20:06

Колькі ж страху было! Колькі крыку! :) Спачатку яна збягала з травы і доўга спрабавала схавацца пад балконамі, у вуглах дома, залезці ў падвал, на сцены і г.д. Калі зразумела, што гэта не дапаможа, нарэшце стала трохі адыходзіць ад сцен дома і глядзець вакол. А вакол - і кветкі, і машыны, і людзі, і сабакі, і каты іншыя - як тут не палохацца, не разгубляцца? :) У выніку, калі аднеслі далей ад дома, яна залягла на траву, прыціснулася да зямлі і так ляжала на адным месцы, толькі часам спрабавала схавацца пад мае ногі. Ну нічога, перажыла. Будзем паступова прывучваць да вуліцы :) А тое дзікая жывёліна, а прыроды баіцца.









Шося, дзень, жыццё, сям'я

Previous post Next post
Up