«Хай толькі сунуцца ў Чарнігаў, атрымаюць новую УПА»

May 02, 2014 23:51

Originally posted by pieczanko at «Хай толькі сунуцца ў Чарнігаў, атрымаюць новую УПА»


Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка расказаў «Салідарнасці» пра баявы дух украінцаў, адрозненне паміж рускім і маскалём, а таксама пра тое, чаму ён сам пайшоў у апалчэнне.
Атрымалася так, што апошнія шаснаццаць гадоў я жыву на два гарады: Менск і Чарнігаў. У Менску ў мяне маці і сын ад папярэдняга шлюбу, а таксама сябры. У Чарнігаве - жонка з дачкой і таксама сябры. Цяпер ва Ўкраіну прыйшла варожая навала, а край гэты для мяне не чужы. Мае сябры з Хмяльніцкага зарганізавалі «Подільську січ», народнае апалчэнне пад патранатам Украінскай Праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату. Запрасілі, адразу паехаў.
Мы знаходзімся ў аператыўным падпарадкаванні Памежных войскаў Украіны. Большага сказаць не магу: ніякіх прозвішчаў, явак, пароляў.
Паверце, што калі б такая бяда прыйшла ў Беларусь, таксама б пайшоў у нашае апалчэнне. Можна колькі заўгодна сядзець у Сеціве і распінацца ў любові да Ўкраіны і Беларусі, а можна рабіць нешта дзейснае.
Той-сёй напэўна задасца пытаннем пра «наёмніцтва». Паводле заканадаўства, «наёмніцтва» - гэта ўдзел іншаземца ва ўзброеных канфліктах за грошы. Ва ўзброеных канфліктах (цьфу-цьфу-цьфу) пакуль не ўдзельнічаў, дый у апалчэнні я не дзеля заробкаў - яшчэ і свае грошы вытраціў, каб да Хмяльніцкага дабрацца! Дый ва Украіне я даўно ўжо не іншаземец. А, увогуле, енчыць - «а яны там за грошы!» - могуць адно маральныя прастытуткі, якія, як вядома, усё вымяраюць выключна грашыма.
Працяг тут: http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=74134

Беларусь, моц, Украіна, пераможам

Previous post Next post
Up