сяжу, ем • на стол побач са мной ускараскаўся малы нашчадак, тыркае сваім відэльцам куды ні попадзя, а таксама з маёй талеркі бярэ то рыбку то кашку і або хавае, або пажуе й выплёўвае • зьнізу сядзяць два таксы, чакаюць, мо што ўпадзе, ці інакш як ім перападзе • чорны Эркюль, які ўмее ўставаць у слупок, падымаецца так што па-над краем стала відаць
(
Read more... )