мой дзед ваяваў

May 09, 2014 00:28

гэта такая нацыянальная гульня - прыехаць на могілкі на тыдзень раней за бліжэйшых сваякоў, прыбрацца там, а потым перад астатнімі родзічамі абгаворваць: вось якія неблагадарныя, не даглядаюць сваіх бацькоў, забылі зусім, нават раз на год наведацца ня могуць ...
але ў такі сьвятлочны дзень я хацеў не аб гэтым •

ехалі мы з бацькам на могілкі яго бацькоў у ягоную вёску, і ён параспавядаў (частку ўжо ня першы раз) •
вёска нашая месціцца за Беразіно, убаку ад трасы на Магілёў • гэта вось толькі зараз там зрабілі аўтабан (нават паставілі сетку рабіцу паабапал дарогі, і прыбралі абмежаваньне хуткасьці), а раней было не праехаць •
дык вось, калі прыйшлі немцы, аказалася, што немца та і не прыходзілі - толькі ў суседняй вёсцы быў адзін паліцай, а ў нашай і далей - нічога не зьмянілася • ну хіба што пару мужыкоў, што не хацелі працаваць - сышлі ў лес, ціпа партызаны • есьці хочацца, таму яны рэгулярна прыходзілі і "дзяліліся" з жыхарамі • пару разоў лавілі-зьбіралі мясцовых мужыкоў і ўвадзілі з сабой - вербавалі • мой дзед два разы ад іх зьбягаў, на трэці яны ў яго нават забралі боты, каб не зьбёг •
а тут ужо і чырвоныя прыйшлі • мужыкоў пашыхтавалі - і на фронт, і часьцей за ўсё ў штрафнікі, і вельмі хутка ўсіх там пазабівалі • а дзеду пашанцавала: спыталіся, якая прафесія, што ўмееш, а ён быў трактарыст, то яго ўзялі ў артылерыю: падвозіць пушкі - так і прайшоў, праехаў паў-Эўропы, сам да фронта не дасягаў, але спыняўся ў пару кіламетрах, адчапляў пушку, і вяртаўся ў тыл •
распавядаў яшчэ, што найбольш добра было тым маладым, што патрапілі ў Нямеччыну на працы: і папрацавалі, вопыт набылі, грошай зарабілі, і жывыя вярнуліся • так, шмат з такіх потым на радзіме "адпрацаваў", адсядзеў яшчэ пару год, але жывыя •

прайшоўся па могілках • 80% - гэта 2 прозьвішчы, то бок амаль уся вёска былі сваякі, астатніў ужо ў разнабой • беларускамоўных - толькі адна сям'я, каля 5 могілак • польскіх, габрэйскіх ці нямецкіх - ніводнай • з навейшых пахаваньняў - адныя маладыя, 35-45 год •
на нашай вуліцы засталіся каля 7 хат, у 3 з іх яшчэ жывуць, 2 прадалі дачнікам • на астатнія вуліцы не хадзіў • праз пару год з трасы нашу вёску наогул будзе не відаць - усё паразбуралася • а за Саветамі было больш за 160 гаспадарак •

жыцьцё, я нарадзіўся тут

Previous post Next post
Up