Абрадавыя (ахвярныя) музычныя інструменты

May 03, 2011 13:49

Выкладзенае jakub_v   відэа пра выраб свішчыкаў на Радаўніцу, выклікала у мяне такую думку. Вядомы даўні індаеўрапейскі звычай ахвяраваць пэўны выраб: пояс, гаршок, адзенне і г.д. Такім чынам падкрэсліваўся саўдзел чалавека ў працэсе стварэння Сусвету. Ахвяравалася тое, што зроблена сваімі рукамі. Адпаведна, ахвярай селяніна была ежа, ахвярай ваяра - зброя ці іншы трафей. У гэтым шэрагу адмысловым ахвяраваннем з'яўляецца выраб музычных інструментаў падчас пэўнага свята ці абрада (у розных рэгіёнах Беларусі розны звычай): на Каляды - дуда, на Іллю - сурма, на Радаўніцу - свішчыкі і г.д. Працэс вырабу, выканання мелодыі - ёсць рытуал, і, як вядома, гэтыя інструменты маглі непасрэдна ахвяравацца: дуду разбівалі ці вешалі на дрэве, пра іншыя не ведаю дакладна. І сэнс вырабу таксама становіцца празрыстым у кантэксце свята: дуда - ахвяраванне казы на Каляды, сурма - гранне на пагорках на Іллю (Пяруна) імітуе грымоты, свішчыкі на Радаўніцу - імітацыя галасоў птушак, у якіх увасаблюяцца душы памерлых.

image Click to view

музыка, дуда, паганства, свята, традыцыя

Previous post Next post
Up