May 01, 2011 23:45
З музычнай творчасцю І. Кірчука, я думаю, знаёмыя многія, бо яго "Троіца" - сапраўды незвычайны і арыгінальны праэкт. Але я зараз не аб гэтым. Я не ведаў, але Кірчук яшчэ і кніжкі піша. І вось выпадкова я пазнаёміўся з трыма яго працамі пра святы Масленіца, Купалле, Багач. І пасля іх я ў культурным шоку. Як такі таленавіты і разумны чалавек, які аб'ездзіў Беларусь у экспедыцыях, ведае, як выглядае сапраўдная тутэйшая Традыцыя, можа пісаць такі шлак??? Я не пазнаў у кніжках беларускай Традыцыі. Нейкі чарговы славянашальскі ведычаскі трэш. А дадаткі да кожнай з кніг - гэта асобная тэма: кулінарныя рэцэпты, малітвы, песні, прыказкі, ведычаскі каляндар (падобна што сцягнуты ў Асава) і г.д. Я не магу зразумець, як чалавек, які ўсё сваё жыццё вывучае беларускі фальклор, у сваіх "даследаваннях" і "рэканструкцыях" святаў свядома замяняе беларускія спевы, замовы і г.д. на нейкую нізкаякасную маскальшчыну - частушкі, малітвы, "народную мудрость" і г.д. Як гэта ўсё разумець?
пакладзі_болт_разам_з_намі,
долбославіе