Ярыла ў беларусаў - невялікія развагі

Nov 19, 2010 22:04

Ярыла - вельмі загадкавы персанаж. Ён не згадваецца ў старажытных крыніцах, а ўпершыню з’яўляецца ў павучанні Ціхана Задонскага жыхарам Варонежа ў 1763 г [1]. Адразу паўстае пытанне, ці быў вядомы ён беларусам? Паспрабуем разабрацца ў вядомых нам звестках. Найбольш знакамітымі і распаўсюджанымі з’яўляюцца апісанні Ярылы з твораў П.М. Шпілеўскага ( ( Read more... )

паганства

Leave a comment

urshulja November 19 2010, 20:23:27 UTC
у песнях яшчэ юр'я. і таксама у жаночым родзе) "святая Юр'я ідзець" , а яшчэ адгэтуль жа паходзяць словы юр, юрлівасць, юрыць, паколькі Юр'я - бог вясновага юру. а яшчэ цікава прааналізаваць літоўскае"jura"- мора, і наш Юр'я ў дачыненні мора і марскога цмока...

Reply

zmicierbielapol November 19 2010, 20:31:55 UTC
дарэчы, ніколі не заўважаў пра падабенства "мора" з Юр'ем ды спевам)))

Reply

urshulja November 19 2010, 20:38:25 UTC
Чаму? ісуе свята Юр'я, да яго прымеркаваныя песні і пэўныя абрады. на Тураўшчыне дагэтуль існуе тураўскі карагод. а балады пра цмока і Юр'ю заўжды звызаныя з морам.
у песнях навогул шмат чаго жыве, таго што знікла

Reply

zmicierbielapol November 19 2010, 20:40:55 UTC
Ды гэта я ўсё ведаю, але разам слова jura і Юр'я я неяк ніколі не параўноўваў

Reply

(The comment has been removed)

(The comment has been removed)

zmicierbielapol November 19 2010, 20:55:38 UTC
тэма цікавая - вось таму і напісаў пра ўсё гэта)))

Reply

jakub_v November 23 2010, 13:18:26 UTC
дык вось што хочаццца сказаць. Само імя Юр'я - яно ж не хрысьціянскае? Там жа Георгі...

Reply

ilnur November 19 2010, 22:34:26 UTC
Тут нельга скідвасць з разлікаў, што цмок той выходзіць з вады і ў заходнееўрапейскіх версіях легенды пра Св. Георгія, засведчаных пісьмова яшчэ да хрысціянізацыі Літвы. Увогуле бракуе пакуль сістэматычнага параўнання беларускіх версіяў з заходнімі - а якія тады могуць быць развагі пра значэнне мясцовых элементаў легенды, пакуль не разабраліся нават, якія з іх уласна мясцовыя?

Reply

zmicierbielapol November 19 2010, 22:38:34 UTC
І гэта зразумела. Мяне даўно цікавіць, адкуль вытокі гэтай песні пра Юр'ю і Цмока.

Аднак ў Еўропе імя героя не Юр'я)))

Reply

ilnur November 19 2010, 22:44:01 UTC
Калі ўзяць пад увагу засведчаную ў леапісах пераходную форму Гюргій, то мне здаецца, што тут няма з чаго гарод гарадзіць :)

Reply

zmicierbielapol November 19 2010, 22:50:40 UTC
Дык а з чаго пераход? Не проста ж так, а пэўна пад уздзеяннем народнай гаворкі. Спачатку трэба рэальна давесці, адкуль вытокі імя Юр'я - Joris. Аднак я не пра тое. Мяне больш не імя цікавіць, сам сюжэт. Дарэчы, я неяк выклаў спасылку пра белаурскія варыянты 2 Мерзебургскай замовы, дзе распавядаецца, як Ватан і Бальдр ехалі на кані, конь нагу сламаў, яны пачалі замаўляць і г.д. На днях чытаў апошняе выданне па замовах (сучасныя запісы) знайшоў там пару такіх замоў-варыянтаў 2МЗ. Дык там пачатак кананічны "Ехалі багі на сівым кані..." і далей па тэксту.

Reply

ilnur November 19 2010, 22:59:08 UTC
Запазычаныя імёны заўсёды абцёсваюцца пад мясцовую фанэтыку. Параўнайце з нямецкім рэгіянальным Юргенам альбо дацкім Ёргенам. А з сюжэтам - у тым і справа, што я пакуль не прыкмячаю яўных адрозненняў беларускага сюжэту ад агульнага.

Reply

zmicierbielapol November 19 2010, 23:07:56 UTC
О тут мы і маем: па-літоўскі Юрый (Георгі) - Jurgis, а вось народны Юр'я - Joris. У чым тут розніца ,вось што цікава? Мяне яшчэ адно цікава - калі гэтае песня мае кніжныя перакладныя вытокі (як і многае ў ВКЛ, напырклад, аб Трох Каралях ,Лазары, Аляксее), то як яна так шырока распаўсюдзілася ў сялянскім асяродку, прычым у такой глухамані, дзе і чытаць/пісаць не ўмелі і цакрвы не было. Вядома, што іх любілі лірнікі-старцы выконваць, а яны многа вандравалі. Няўжо яны так нахадзілі? Дык чаму іншыя распаўсюджаныя лірнцкія песні так шырока і крэпка ў народзе не адбіліся? Дык можа сюжэт пра Юр'ю і Цмока меў тутэйшага папярэдніка?

Reply

ilnur November 19 2010, 23:14:48 UTC
Між іншым, адасабленне сакральнай і ўжывальнай формы імені - не дзіўная справа. Наўскід - у гэльскай бытвала дзве формы імені Марыя. Адна для Найсвяцейшай, другая - для ўсіх астатніх.

Па папярэдніках - з усіх "жыццевых" сюжэтаў наўрад ці знойдзецца хоць адзін настолькі блізкі агульнафальклорнай сюжэтыцы :) Несумненна, тут былі нейкія цмокаборчыя сюжэты - яны былі паўсюль. Але ці можна што сказаць паверх такога максімальна агульнага сцерджання? Хіба што вельмі асцярожна і пасля доўгай сістэматыацыі.

Reply

zmicierbielapol November 19 2010, 23:17:16 UTC
Так, трэба сістэматызацыя і параўнанне.

Reply


Leave a comment

Up