Aug 21, 2018 17:56
Яшчэ адно фальклорнае сведчанне пра казла/казу ў якасці ахвярнай жывёлы. Да таго ж, ахвяраванне адбываецца праз агонь. А што цікава, гэтая архаічная рытуальная практыка занатавана ў наш час.
Каб жаданне спаўнялася
Трэба было спаліць кроў казы або казла ў поўню і сказаць пры гэтым:
Адна кроў бяжыць,
Другая попелам ляжыць.
Я, раб (раба) (імя) хачу (тое і тое).
Запісана ў в. Стары Свержань Стаўбцоўскага р-на. Крыніца: Замовы Мн., 2009. С. 471 (№2324).
Час дзеяння - поўня. Відавочна, каб усё спаўнялася. І гэта таксама адпавядае народным уяўленням пра тое, што перад поўняю самы лепшы час калоць кабаноў. Ды, ўвогуле, поўня лічыцца спрыяльным часам для шэрагу работ і назапашвання.
этнаграфія,
вогнішча,
паганства