Што такое купальскі абрад "Барана", "Біцьцё бараны"? Што, як і навошта робяць? І чаму барана? Падсумаваў вядомыя звесткі.“Барана”, “Біць барану” - гэта калектыўнае абрадавае дзеянне, якое заключаецца ў адначасовым выкананні рознасезонных каляндарна-абрадавых, а таксама сямейна-абрадавых песень. Найбольшая колькасць запісаў адносіць “Барану” у лік
(
Read more... )
Reply
І, адпаведна, узнікае лагічнае пытанне ў практычным вымярэнні. А ці магчыма у сітуацыі, калі спявае кожны сваё, скончыць спеў адначасова, калі песню даводзяць да канца? Бо ў кожнага ж сваю песня з адрознай працягласцю.
Reply
А ці маеце аўдыё/відэа запісы бараны са смаленшчыны, магілёўшчыны, гомельшчыны... бо я чула толькі гэты вузкалакальны рэгіён на памежжы Полаччыны, Лепельшчыны, Вушаччыны, раскід вёсак не такі вялікі, каля 15 км. Ну і цікавы факт таго, што спявалася на грудку (кургане) ускрай могілак... вёску зараз не прыгадаю, але раён Полацкі, з запісаў Рэгіны Гамзовіч, мо Уладзь лепш ведае
Reply
А пра досьвед - гэта вельмі цікава. Жывая практыка. Але, калі верна разумею, так робіцца, бо самі выпрацавалі такую зручную для сябе форму, ці грунтаваліся на нечым?
У нашым Купаллі, грунтуючыся на докшыцкіх запісах, усе даводзяць сваю песню да канца. Мы абмяркоўвалі раней, як рабіць. Падаецца лагічным, што трэба завяршыць, каб здзейснілася так, як спявалася - ад пачатку і да канца. А калі абарваць - дык мо і не будзе? Ці будзе, але не так.
Reply
... пра ўласны досьвед, тут хутчэй пра колькасьць сьпявачак, якія могуць адначасова спыніць сьпеў, калі трымацца за рукі... агулам вельмі традыцыйна за рукі трымацца пад час сьпеву )
у нас звычайна самая даўгая купальская, як скончыцца, то мусяць спыніцца ўсе, па дамоўленасьці, а калі ў каго песьня карацейшая, сьпяваюць паўторна... карацей, па-рознаму... інтуітыўна ўсё )
Reply
Reply
Leave a comment