Купалле

Jul 02, 2016 20:59


Юбілейны, дзясяты, год, як святкуем Купалле на Крупшчыне. Кожны раз месца святкавання адкрываецца па-іншаму. Даўно ведаў, што тая паляна - месца былой вёскі, што там крыніца, што захаваліся старыя могілкі, але вось толькі сёлета даведаўся, што якраз у тым краі ў некалькі км ад паляны праходзіла "Вітаўтава дарога" і быў "Вітаўтавы калодзеж", якія згадваліся ў працах ХІХ ст.

Прапаную невялікую фотасправаздачу, як адбылося святкаванне. Надвор'е, дарэчы, сёлета было такое, як і ў 2006 г.

Рыхтуемся





Перад тым, як усталяваць слуп з колам для вогнішча і браму, у ямкі закладвалася ахвяра - хлеб, манеты, праўда яшчэ не беларускія, а таксама піва. Перад ахвяраваннем.


Крыху фантазіі і творчасці. Брама і пудзілы-блізняты, якія выкарыстоўваліся ў абрадавых дзеяннях пад адпаведныя спевы на блізнечную тэматыку. Адно пудзіла было ўрэшце спалена, а другое пусцілі па рацэ.


У чаканні пачатку...




Другі год робім невялікі абрад, на якім ушаноўваем пару, якая збіраецца ў год Купалля ладзіць вяселле. Пасля звароту да Сонца і Месяца, водзім вакол пары карагоды ды спяваем купальскія песні на шлюбную тэматыку. Агулам, ужо шмат сямейных на святкаванні.







Выкрэсваем "жывы агонь"


Ад якога запальваем паходні і рушым пад дуды да святочнай паляны на высокім беразе ракі пад дубамі




На браме сустракае сямейная пара, якая прапускае пасля таго, як кожны ачысціцца вадой з крыніцы




Усе разам, адначасова запальваюць вогнішча сваімі паходнямі. Кожны прыносіць свой агонь, сваю ахвяру, якія разам утвараюць адзінае полымя


Людзей было не так шмат, таму калі полымя выбухнала, было дужа горача, што ўжо немагчыма было весці карагод блізка да вогнішча, таму была "змейка"




І скакалі праз вогнішча, і купаліся ўночы і на світанку


Перад узыходам была "барана", а пасля спевамі сустракалі і віталі Сонца






Рака Бобр


Амаль усе здымкі Кастуся Міхалевіча і некаторыя ад gedygold

святло, паганства, свята, народны каляндар, вогнішча, Купалле, світанак, традыцыя

Previous post Next post
Up