Камень з ямкамі ў Смаргоні

Sep 18, 2015 13:47

Калі аглядаў у Смаргоні касцёл св. Міхаіла Арханёла, былы кальвінскі збор (пабудаваны прыблізна ў 1606-1612 гг.), то заўважыў, як з адной сцяны бажніцы вылазіць камень з ямкамі (прасочваюцца 5). Гэты камень адначасова і падобны, і непадобны на іншыя ямкавыя камяні. Адтуліны надта выразныя і большыя па памерах. Але з улікам таго, што камень няправільнай формы (сляды ад балгаркі сучасныя - калі плітку падганялі пад камень) вылазіць з касцельнай сцяны, то можна меркаваць аб даўнім часе з'яўлення камня і ямак на ім. Бо калі б не было ямак - то не было б сэнсу пакідаць такі камень (тады б камень зраўнялі з сценкай ці засыпалі). Характэрна, што гэта не першы выпадак, калі камяні з ямкамі знаходзяць у сценах ці падмурках бажніцы: камень з ямкай быў сярод падмуркаў Барысаглебскай царквы ў Полацку, Малой бажніцы XVII ст. на тэрыторыі Заслаўскага замка і інш.

Нешта даведацца на месцы пра камень пакуль не атрымалася. У літаратуры згадак таксама не знайшоў.







Прачыталі

паганства, камяні

Previous post Next post
Up