Помнікі сербскім жаўнерам Першай сусветнай вайны

Jul 29, 2014 21:28

Учора было стагоддзе з пачатку Першай сусветнай вайны. Пачыналася вайна абвяшчэннем аўстрыйцамі вайны з сербамі...

І працягнуць тэму помнікаў Першай сусветнай вырашыў менавіта сербскімі. На грэцкай выспе Корфу трапіўся помнік жаўнерам Дрынскай дывізіі, а таксама крынічка, якая была "акультурана" сербскімі вайскоўцамі. Абодва помнікі датуюцца 1916 г.

Помнік пры дарозе. Прыблізна тут: 39.475815,19.896401 (можа быць крыху памылкова, але пры дарозе ўказальнік ёсць)




Ахвяраванні: вянок, кветкі, лампадкі, грошы, іконкі.


Бакавыя выявы






Крынічка знайшлася па дарозе да замка Гардзікі. Моцна зарасла і ўжо ледзь цячэ.






P.S.

Нямецкі помнік жаўнерам Першай сусветнай у Віцебску

Помнік у памяць ахвяраў сусветных войнаў у бажніцы св. Мікалая ў Штральзундзе

Помнік жаўнерам Першай сусветнай у Вісмары

вайна, гісторыя

Previous post Next post
Up