Нечакана было пабачыць помнік нямецкім жаўнерам часоў Першай сусветнай у Віцебску. Неяк гісторыя гэтай вайны з Віцебскам у мяне не вельмі звязвалася. Ды, па-шчырасці, не надта ведаю, што адбывалася ў Віцебску ў тыя гады. Але ж помнік ёсць, а значыць ён мае сваю гісторыю. Можа хто ведае?
Помнік знаходзіцца на Старасямёнаўскіх могілках. Звычайны камень з шыльдай і надпісам: "Hier liegen deutsche Kriger, die, ihrer Pflicht getreu, ihr Leben fur das Vaterland gelassen haben 1914 - 1918". Прыкладны пераклад "Тут ляжаць нямецкія жаўнеры, якія верныя свайму абавязку, пакінулі сваё жыццё за Радзіму 1914 - 1918". Намаляваны жоўты крыж.