Невялікая вандроўка да сакральных камянёў

Jul 25, 2014 01:35

Прыемны быў вечар. Надзвычай прыемны! Як часта бывае, незапланаванае атрымліваецца выдатна. Праехаліся недалёка ад сталіцы па лясных дарогах.

Першы прыпынак быў каля "Камня кахання" недалёка ад лецішчаў пад Крыжоўкай. Даўно хацеў адшукаць яго і вось здзейсніў. Яшчэ адна мясціна, дзе можна ладзіць вяселлі)












На валуне знайшлася свідраваная адтуліна, у якой ляжала пад пластом пяска савецкая капейка 1986 г. Гэта ўжо другі камень з адтулінай, дзе я знаходзіў манеты.



З жонкай ля "Камня кахання". Дарэчы, цікава, адкуль пайшла назва?




Неба над валуном


Пасля наведалі камень Волас каля Крыжоўкі. Між іншым, да абодвух валуноў вялі добра пратаптаныя сцежкі


А пасля паехалі ў Заслаўе, дзе наведалі замчышча і гарадзішча "Замэчак"


Вось такі быў цудоўны вечар! Здымкі ўласныя і таксама ад gedygold

вандроўка, святое месца, лес, прырода, лета, камяні

Previous post Next post
Up