Дуда VS бульба: казус музыкі

Apr 27, 2013 17:51

Я неяк пісаў пра дзіўны для мяне выпадак, які дагэтуль не разумею. Калі цудоўны музыка І.КІрчук у сваіх кніжках выдае трэшак "вышэйшага кшталту". Вось трапіўся мне яшчэ адзін падобны казус: таксама цудоўны музыка З. Сасноўскі выдаў добрую порцыю трэшу ў сваім інтэрвію. Хачу некаторыя моманты пракаментаваць.

Чаму адбыўся заняпад дударскай традыцыі:

"Беларусы вельмі любілі пятрушку, цыбулю, часнок і гралі ў тыя часы на дудах. Дуда - інструмент эмацыйна экспрэсіўны, ён натхняе на дзеянні. І зеляніна ўзбуджальна ўздзейнічае на псіхіку. Пазней прыйшла бульба, якая сама сабой супакойвае. З бульбай, дзякуючы таленту і нястомнай дзейнасці Язэпа Жыновіча, нацыянальным інструментам сталі цымбалы. А цымбалы - інструмент, які супакойвае. Плюс, я не ведаю, як можна быць удзячнымі Каліноўскаму, які два пакалення патрыётаў паклаў пад штыкі і шаблі расійскіх казакоў. Час змяніўся, ужо можна было ваяваць інфармацыйна, а яны косамі працягвалі....Тры ўдары былі: Касцюшкаўскае паўстанне, паўстанне 1830-31 гадоў і паўстанне Каліноўскага. Яны знішчылі вельмі шмат людзей, якія пакаленнямі культывавалі абарону Радзімы і патрыятызм. І вось, паглынаючы вялікую колькасць бульбы, ужо не маючы прыкладаў людзей, за якімі варта ісці, граючы спрэс на цымбалах па ўсёй Беларусі, мы атрымалі зусім нам неўласцівую эмоцыю рахманасці".
Што з цытаты вынікае, калі сачыць за логікай адказу: 1) бульба стала прычынай заняпаду дуды 2) Усе патрыёты гралі на дудах, пайшлі дудары разам у паўстанцы, іх забілі, а таму адбыўся заняпад дуды 3) пакуль ёсць бульба - будзе рахманасць, і не будзе дударства.

Што да чаго? Плынь свядомасці і толькі. Логікі ж ніякай, як і ніякіх фактах у аснове. А людзі ж начытаюцца, і пачнуць верыць, бо вядомы чалавек сказаў. А калі пабачаць спецыялісты, то сорам жа.

шапіто, музыка, дуда

Previous post Next post
Up