Год таму з'явіліся
навіны аб тым, што на спіле дрэва ў в. Губарэвічы Хойніцкага раёна з'явілася выява Багародзіцы, да якой пацягнуліся вернікі.
Прайшоў год. За гэты час выява не знікла, а вакол дрэва ўтварылася сапраўдная
прошча! Дрэва з выявай ў цэнтры мае ўпрыгожанні, вакол яго агароджа з ручнікамі, тканінай, стужкамі, кветкамі. Усё гэта ахвяраванні. Крыж знаходзіцца па-за межамі агароджы. Да прошчы не перастаюць хадзіць людзі.
Маем рэдкі выпадак, калі на нашых вачах адбываецца працэс утварэння святыні. Падобнае адбывалася і ў мінулым. Таксама звяртае ўвагу, што старажытныя архетыпы дагэтуль жывыя і не знікаюць. Вось ён, яскравы прыклад жывой веры і традыцыі!
Ахвяруюць тканіну
Прошча вакол дрэва з выявай Багародзіцы
Ахвяраванні