пісьменніцкае vs лінгвістычнае

Aug 07, 2009 14:23

Трохі рызыкоўная тэма “пісьменнікі як недругі лінгвістаў”, “пісьменніцкае як вораг лінгвістычнага”, закранутая ў першым допісе пра Янкоўскага, тым не менш вартая, хай пакуль пункцірнага, працягу ( Read more... )

гісторыя мовазнаўства, дыскурс аб мове, пісьменніцкая лінгвістыка, мовазнаўцы

Leave a comment

yu_tarasievich August 7 2009, 12:18:51 UTC
Як вядома, не ўсім мовазнаўцам (гм) глядзелі ў рот у 20-х, а толькі палітычна правільным. Можна спрачацца з метадалогіяй "пэўнай кнігі", але яе ўскосна пацверджваюць і, скажам, матэрыялы БАК-1926.

Reply

zaprudski August 7 2009, 12:39:57 UTC
у мовазнаўчых пытаннях у 20-я пісьменнікі прызнавалі прыярытэт лінгвістаў. Як разумею, пярэчыце супраць гэтага? А што такое "пэўная кніга"?

Reply

yu_tarasievich August 7 2009, 13:37:30 UTC
Кніга Робінсана. Вы яе крытыкуеце за метадалогію; я лічу, што высновы кнігі карэліруюць з іншымі звесткамі пра перыяд.

А наконт 20-х гг., то прыярытэт прызнавалі, але толькі "палітычна правільных". Быў Карскі не цалкам адпаведны -- дык і без яго правялі БАК-1926 (дапускаючы нават, што ў Робінсана ўсё на гэтую тэму "няпраўда")? Сістэма 30-х не на пустым месцы ўзнікла.

Reply

zaprudski August 7 2009, 15:00:56 UTC
Карскаму, калі ведаеце, Некрашэвіч спецыяльна пісаў, прапаноўваючы ўзначаліць Інбелкульт. З таго, што гэтага не адбылося, можна думаць, што Карскі адмовіўся.
Карскаму, калі памятаеце, было запрашэнне на Акадэмічную канферэнцыю. Гэта быў выбар Карскага, тое, што ён не прыехаў. Адсутны заўсёды не мае рацыі.
Насуперак вам, Акадэмічная канферэнцыя была зусім дэмакратычным форумам, рота там нікому не закрывалі.

Reply

yu_tarasievich August 7 2009, 16:04:49 UTC
Ад вас пачуць такога гатунку аргументацыю трохі нечакана; проста не ведаю, як і адказваць (і не буду). Наогул, калі "адсутны ніколі не мае рацыі", то аб чым размаўляць далей?

Reply

zaprudski August 7 2009, 17:39:38 UTC
"Адсутны заўсёды не мае рацыі" -- гэта не аргумент, а стандартнае тлумачэнне тых выпадкаў, як бывае, калі нешта абмяркоўваецца ў адсутнасці некага.
Што да таго, аб чым размаўляць далей, то я вінны. Мне трэба было спыніцца яшчэ пасля вашага гэтага... (у мяне проста слоў няма):
"Быў Карскі не цалкам адпаведны -- дык і без яго правялі БАК-1926?.. Сістэма 30-х не на пустым месцы ўзнікла".

Reply

yu_tarasievich August 7 2009, 18:31:51 UTC
Ну, і што вас так абурыла ў маіх словах? Таталітарны кантроль над навукай быў ўсталяваны рана і да канца 1980-х гг. не спыняўся. Так, сістэма 1930-х гг. не вырасла з-пад зямлі, а была лагічным працягам агульнай лініі, узятай у 1918 (здаецца, тады быў першы палітычны пагром менавіта ў навуковых колах). І БССР 1920-х гг. не была выняткам. Доказам няхай паслужаць забарона "Гісторыі" Доўнара ў снежані 1926 і маштабны патаемны нагляд НКУС, які здзяйсняўся, як мінімум, з 1925 (ёсць у працы Т. Процькі), -- калі не пасуе карэспандэнцыя славістаў.

Гэта сёння можна аргументаваць: "прапаноўвалі, не згадзіўся, дык сам вінаваты". У кантэксце бальшавіцкага рэжыму гэта выглядае трохі іначай. Зважаючы таксама, хто такі Карскі, вашае "стандартнае тлумачэнне" выглядае зусім непрывабна.

Reply

zaprudski August 8 2009, 14:15:44 UTC
усталяванне таталітарнага кантролю над навукай не азначае, што яго сляды можам аўтаматычна ўбачыць у канкрэтных дзеяннях навукоўцаў, што жылі пад гэтым кантролем, або ў іх працах. Калі ласка, катлеты -- асобна, а мухі -- асобна ( ... )

Reply

yu_tarasievich August 8 2009, 14:37:43 UTC
Абурыла тое, што вы зусім беспадстаўна, як вельмі любіце, сцвердзілі, што Карскі апынуўся па-за Акадэмічнай канферэнцыяй, бо быў "неадпаведны"

Наконт "беспадстаўнасці" я нязгодны, гэта фальсіфікацыя маёй пазіцыі; і наогул, пераход на асобы? таксама і канцэпцыя "шчаслівых 1920-х" ніякая не навіна, але -- няхай ваш чорт будзе старшы.

Reply


Leave a comment

Up