Sep 11, 2011 13:29
Нямецкаму лінгвісту Ёгану Севярыну Фатэру не шанцуе ў беларускіх выданнях.
Згодна з кнігазбораўскім даленгаўскім томам, Іван Лабойка ў лісце Даленгу-Хадакоўскаму ад 20 лютага 1823 нібыта згадаў нейкага "Фетэра", пра якога каментатары тома напісалі: "звестак пра яго выявіць не ўдалося".
Паводле А. Рэйтблата (кніга "Вильна 1823 -- 1824"), Лабойка ўпісаў у альбом Кёпену, што хоча напісаць гісторыю расійскай мовы нібыта "па прыкладу Рэнуара".
Папраўдзе абодва разы гаворка ішла пра Фатэра.
гісторыя мовазнаўства,
кур'ёзы,
Фатэр