Sep 11, 2011 14:10
У пятніцу прачытаў такую лекцыю, якая была адкрытай. Атрымаў першыя каментары прытымбытных калег. Карысць была і ў тым, што, спрабуючы падаць гэтую матэрыю студэнтам як мага прасцей, нарэшце выклаў у слоўнай форме некаторыя падставовыя рэчы.
Напрыклад, што не толькі лінгвонімы гэтага часу не роўныя сучасным лінгвонімам, але і тагачасныя геаграфічныя назвы не заўсёды роўныя сучасным геаграфічным назвам, больш за тое яны не абавязкова ёсць геаграфічныя назвы.
Цяпер ужо не маю ніякіх складанасцяў з тлумачэннем таго, што, паводле Сопікава, беларуская мова была сумессю славянскай, рускай, польскай, часткова, лацінскай моў і што яна ўжывалася ў Беларусі і Польшчы.
гісторыя мовазнаўства,
ХІХ ст.,
лінгвонімы